Куба. Правы геяў як лакмусавая паперка дэмакратызацыі

У Гаване адбыўся марш за правы геяў і лесбіянак, які даў падставу для шматлікіх спекуляцый. Па-першае, у гэтым дэфіле ў першых шэрагах калоны маршыравала Марыэла Кастра, дачка Рауля Кастра, цяперашняга кіраўніка краіны. Яна, дарэчы, кіруе Нацыянальным цэнтрам сексуальнай адукацыі і, больш таго, крытыкуе ўрад, які з 1998 года забараніў праводзіць аперацыі па змене полу.

У Гаване адбыўся марш за правы геяў і лесбіянак, які даў падставу для шматлікіх спекуляцый. Па-першае, у гэтым дэфіле ў першых шэрагах калоны маршыравала Марыэла Кастра, дачка Рауля Кастра, цяперашняга кіраўніка краіны. Яна, дарэчы, кіруе Нацыянальным цэнтрам сексуальнай адукацыі і, больш таго, крытыкуе ўрад, які з 1998 года забараніў праводзіць аперацыі па змене полу. І хоць права змяняць пол фармальна засталося, аднак ніводны з 28 чалавек, які падаў з таго часу заяву ў адпаведныя структуры Мінздраву (па закону аперацыя аплачваецца дзяржавай) не прайшоў усе інстанцыі, якія патрэбныя для згоды камісіі на аперацыю. Ёсць версія, што сваю ролю тут адыгрывае каталіцкая царква, якая падчас візіту на Кубу папярэдняга Папы заключыла своеасаблівы пакт з Гаванай: Куба прытрымліваецца дактрынаў Ватыкану ў галіне сямейнай палітыкі і ў пытаннях сексуальнай маралі, а Касцёл не крытыкуе Кубу за парушэнні правоў чалавек. Хаця гэта толькі плёткі. З іншага боку, міліцыя не атакавала несанкцыянаваны марш гомасексуалістаў і лесбіянак, што, на думку шматлікіх назіральнікаў, кажа пра цікавыя перспектывы цяперашніх рэформаў, якія праводзіць бацька Марыэлы.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць