Кубанскія фермеры пачалі трактарны марш на Маскву


Фермеры з Кубані адправіліся з трактарным прабегам на Маскву, каб распавесці пра карупцыю ў рэгіёне. Перад выездам яны правялі мітынг пад лозунгам "Вярніце нашу зямлю!"
Фота Ганна Арцем

Фота Ганна Арцем'ева / «Новая газета»


 
Фермеры з Краснадарскага краю адправіліся на трактарах у Маскву, каб сустрэцца з прадстаўнікамі федэральных уладаў. Удзельнікі акцыі хочуць распавесці чыноўнікам пра карупцыю, масавыя выпадкі падману сялян і рэйдэрскія захопы ў рэгіёне, паведамляе www.dw.com.

Паводле "Новай газеты", калона з 17 трактароў і некалькіх дзясяткаў аўтамабіляў 21 жніўня рушыла ў бок суседняй Растоўскай вобласці. Да фермераў далучыліся дальнабойшчыкі з Санкт-Пецярбурга, Растова-на-Доне і Саратава.

Як паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Васіль Мельнічэнка, у першыя гадзіны калону сем разоў спынялі паліцыянты.

Перад пачаткам трактарнага прабегу ў станіцы Казанская прайшоў мітынг пад лозунгам "Вярніце нашу зямлю!"

У пачатку жніўня кубанскія фермеры спрабавалі зладзіць пратэстную акцыю падчас візіту ў Краснадарскі край старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Тады пратэстоўцы ўсталі з плакатамі: “Банду — гэть!” і “Вярніце нашу зямлю” ўздоўж трасы, па якой ехаў картэж кіраўніка ўрада. Аднак паліцыянты прыбралі незадаволеных з дарогі і затрымалі. Пратэстоўцаў пратрымалі ў пастарунку да таго часу, пакуль Мядзведзеў не з’ехаў з краю.

Фермеры Краснадарскага краю ўжо збіраліся зладзіць трактарны марш на Маскву ў сакавіку 2016 года, аднак тады акцыя не адбылася.


Каментаваць