Культ Януковіча імкліва набірае абароты

Ва ўсіх навучальных установах Днепрапятроўскай вобласці ўлады (дакладней, абласны камітэт па адукацыі) загадалі павесіць стэнды пад назвай «Украіна для людзей». Інфармацыя на тых стэндах павінна распавядаць пра грамадскую працу школьнага калектыву і бацькоў. Аднак пры гэтым, адпаведна інструкцыі, асобны куток стэнду павінен займаць партрэт Віктара Януковіча і тэкст ягонай прэзідэнцкай праграмы. Прычым супрацоўнікі школы будуць абавязаныя рэгулярна змяшчаць на дошцы актуальную інфармацыю пра дзейнасць гаранта.

Ва ўсіх навучальных установах Днепрапятроўскай вобласці ўлады (дакладней, абласны камітэт па адукацыі) загадалі павесіць стэнды пад назвай «Украіна для людзей». Інфармацыя на тых стэндах павінна распавядаць пра грамадскую працу школьнага калектыву і бацькоў. Аднак пры гэтым, адпаведна інструкцыі, асобны куток стэнду павінен займаць партрэт Віктара Януковіча і тэкст ягонай прэзідэнцкай праграмы. Прычым супрацоўнікі школы будуць абавязаныя рэгулярна змяшчаць на дошцы актуальную інфармацыю пра дзейнасць гаранта. Ідэя, як і трэба было чакаць, выклікала адмоўную або іранічную рэакцыю ў грамадства. У інтэрнэце можна пабачыць каментары кшталту: «А на стэндах будзе інфармацыя, як скрасці футровую шапку» (як вядома, цяперашні прэзідэнт Украіны ў свой час пабываў за кратамі за выкраданне футровых шапак у мінакоў).


Па матэрыялах «Украинская Правда» (Украіна)
 

Каментаваць