Кветкі ля амбасады Нідэрдандаў (фотарэпартаж)

Трэці дзень жыхары Кіева нясуць кветкі, знічкі і дзіцячыя цацкі да амбасады Каралеўства Нідэрланды. Вакол стаіць цішыня, ніхто не размаўляе, толькі зрэдку чуваць плач і шэпат “Не забудемо, не пробачимо”.



Трагедыя закранула кожнага, да амбасады прыходзяць студэнты, пенсіянеры, сем’і з дзецьмі. Яны ўскладаюць кветкі, запальваюць знічкі, некаторыя прыходзяць з плакатамі. На большасці плакатаў напісаны абвінавачванні ў бок Пуціна і Расеі.

Нагадаем, на борце Боінга 777, які быў збіты ў Данецкай вобласці, загінула 298 чалавек, сярод якіх 193 грамадзяніна Нідэрландаў.

Каментаваць