Літва. Створана партыя Прунскене

На пачатку снежня ў сталіцы Літвы адбыўся ўстаноўчы сход новай партыі — Літоўскага народнага саюза. Яе старшынёй абраная Казіміра Прунскене, вядомы літоўскі палітык, былая старшыня ўраду. Хаця ў новую партыю ўступіла адразу некалькі партый і арганізацый кансерватыўнага накірунку, аўтары Літоўскага народнага саюза кажуць, што іх партыя збіраецца займаць нішу левага цэнтру. Акрамя таго, партыя будзе дамагацца паляпшэння адносін з Расіяй і Беларуссю. На сходзе, дарэчы, прысутнічаў прадстаўнік «Адзінай Расіі» і пасол Расіі ў Літве, лідэр рускай грамады ў краіне.

На пачатку снежня ў сталіцы Літвы адбыўся ўстаноўчы сход новай партыі — Літоўскага народнага саюза. Яе старшынёй абраная Казіміра Прунскене, вядомы літоўскі палітык, былая старшыня ўраду. Хаця ў новую партыю ўступіла адразу некалькі партый і арганізацый кансерватыўнага накірунку, аўтары Літоўскага народнага саюза кажуць, што іх партыя збіраецца займаць нішу левага цэнтру. Акрамя таго, партыя будзе дамагацца паляпшэння адносін з Расіяй і Беларуссю. На сходзе, дарэчы, прысутнічаў прадстаўнік «Адзінай Расіі» і пасол Расіі ў Літве, лідэр рускай грамады ў краіне. Сярод гасцей быў і прадстаўнік прэзідэнта Казахстана.

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць