Літва. Жмудзіны — асобная нацыя

Жыхар Вільнюса Людвікас Рагаўскіс (Liudvikas Ragauskis) аспрэчыў рашэнне суда, які адмовіў яму ў праве пісаць у пашпарце ў графе “нацыянальнасць тое, што ён “жмудзін. Падобныя скаргі збіраюцца падаць яшчэ некалькі літоўцаў. Усе яны спасылаюцца на літоўскую канстытуцыю. У сваю чаргу, улады таксама спасылаюцца на закон, які не адносіць жмудзінаў да этнасаў, якія жывуць у Літве. Жмудзіны ўвогуле нідзе не згадваюцца. Між тым, Жмудзь — гэта адзін з пяці гістарычных рэгіёнаў краіны, дзе пражывае каля мільёну чалавек.

Жыхар Вільнюса Людвікас Рагаўскіс (Liudvikas Ragauskis) аспрэчыў рашэнне суда, які адмовіў яму ў праве пісаць у пашпарце ў графе “нацыянальнасць тое, што ён “жмудзін. Падобныя скаргі збіраюцца падаць яшчэ некалькі літоўцаў. Усе яны спасылаюцца на літоўскую канстытуцыю. У сваю чаргу, улады таксама спасылаюцца на закон, які не адносіць жмудзінаў да этнасаў, якія жывуць у Літве. Жмудзіны ўвогуле нідзе не згадваюцца. Між тым, Жмудзь — гэта адзін з пяці гістарычных рэгіёнаў краіны, дзе пражывае каля мільёну чалавек. Некалькі гадоў таму жмудзінскі рух актывізаваўся. У 2008 годзе была нават створаная Партыя жмудзінаў. Галоўныя патрабаванні партыі: прызнанне жмудзінаў народамі, выкладанне па-жмудзінску ў школах, стварэнне асобнай адміністратыўнай адзінкі. Самы экзатычны пункт праграмы партыі — надаць жмудзінам права вызнаваць паганскіх багоў, якім яны пакланяліся да прыходу хрысціянскіх місіянераў.

Па матэрыялах “Lewica (Польшча)


Каментаваць