Лівія. Чаму Кітай прагаласаваў за санкцыі?

Уся заходняя аналітычная супольнасць дыскутуе наконт пытання, чаму Кітай падтрымаў рэзалюцыю Саўбезу ААН супраць Лівіі? Раней, нагадаем, Пекін катэгарычна выступаў супраць вайсковай інтэрвенцыі ў абарону правоў чалавека. Акрамя таго, Кітай нядаўна падпісаў дамову з Трыпалі пра будаўніцтва двух нафтаправодаў. Прадугледжвалася, што працаваць там павінны 36 тысяч кітайцаў. Яшчэ адна праблема: падчас нядаўніх пратэстаў супраць палкоўніка шмат кітайскіх дарадчыкаў і рабочых былі збітыя паўстанцамі. І на гэтым фоне Кітай галасуе за напад войскаў НАТО супраць Кадафі. Чаму? Ёсць шмат версій.

Уся заходняя аналітычная супольнасць дыскутуе наконт пытання, чаму Кітай падтрымаў рэзалюцыю Саўбезу ААН супраць Лівіі? Раней, нагадаем, Пекін катэгарычна выступаў супраць вайсковай інтэрвенцыі ў абарону правоў чалавека. Акрамя таго, Кітай нядаўна падпісаў дамову з Трыпалі пра будаўніцтва двух нафтаправодаў. Прадугледжвалася, што працаваць там павінны 36 тысяч кітайцаў. Яшчэ адна праблема: падчас нядаўніх пратэстаў супраць палкоўніка шмат кітайскіх дарадчыкаў і рабочых былі збітыя паўстанцамі. І на гэтым фоне Кітай галасуе за напад войскаў НАТО супраць Кадафі. Чаму? Ёсць шмат версій. Сярод іх дзве больш-менш лагічныя. Першая — Пекін мае добрую сетку інфарматараў у Лівіі, якія ведаюць, што рэжым Кадафі доўга не працягне. Другая — Кітай зацікаўлены ў тым, каб пазбавіцца ад канкурэнта ў Афрыцы. Зараз Пекін праводзіць курс падпарадкавання шматлікіх афрыканскіх урадаў, даючы ім крэдыты. Праціўнікам тут ускосна выступаў Трыпалі, які намагаўся стварыць адзін афрыканскі інтэграцыйны праект накшталт Еўрапейскага Саюза — так званы Афрыканскі Саюз. Пасля краху Кадафі Пекін сапраўды атрымлівае вялікія шансы ўзмацніць свой уплыў на чорным кантыненце.

Па матэрыялах еўрапейскай прэсы

Каментаваць