Лівія. Кадафі быў закаханы ў Кандалізу Райз?

Як вядома, у рукі паўстанцаў трапіў урадавы квартал лівійскай сталіцы, у тым ліку рэзідэнцыя Муамара Кадафі. Тут інсургенты знайшлі шмат цікавых рэчаў. Напрыклад, фотаальбом з выявамі Кандалізы Райз, былога дзяржаўнага сакратара ЗША ў часы прэзідэнта Буша-малодшага. Гэты альбом даў падставу журналістам згадаць адносіны паміж Муамарам і Кандалізай і заключыць, што палкоўнік меў асабісты інтарэс да амерыканскага чыноўніка. Напрыклад, у сваіх інтэрв’ю ён неаднаразова адзначаў высокі прафесіяналізм працы міс Райз.

Як вядома, у рукі паўстанцаў трапіў урадавы квартал лівійскай сталіцы, у тым ліку рэзідэнцыя Муамара Кадафі. Тут інсургенты знайшлі шмат цікавых рэчаў. Напрыклад, фотаальбом з выявамі Кандалізы Райз, былога дзяржаўнага сакратара ЗША ў часы прэзідэнта Буша-малодшага. Гэты альбом даў падставу журналістам згадаць адносіны паміж Муамарам і Кандалізай і заключыць, што палкоўнік меў асабісты інтарэс да амерыканскага чыноўніка. Напрыклад, у сваіх інтэрв’ю ён неаднаразова адзначаў высокі прафесіяналізм працы міс Райз. Калі ў 2008-м Кондзі (мянушка палітыка) наведала Лівію, Кадафі зрабіў ёй падарунак на суму 210 тысяч долараў, які, праўда, яна браць адмовілася. Сярод іншага ў камплект сувеніраў уваходзіла алмазнае калье і залаты медальён з выявай палкоўніка. Таксама ўсе звярнулі ўвагу на тое, што Кадафі падчас перамоваў называў Кандалізу «Ліза». Наўрад ці паміж палітыкамі мог быць інтым, аднак тое, што Кадафі не роўна дыхаў адносна Кондзі, відавочна. 

Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)

Каментаваць