Лівія рыхтуе інтэрвенцыю ў Сірыю?

Брытанская газета “Telegraph выступіла з сенсацыйнай навіной. Калі верыць ёй, Лівія, дзе нядаўна перамагла рэвалюцыя, плануе інтэрвенцыю ў Сірыю. У гэтай краіне, як вядома, працягваецца канфрантацыя паміж аўтарытарным рэжымам прэзідэнта Асада і апазіцыяй. На першым этапе, праўда, Трыпалі абмяжуецца пастаўкамі зброі і пасылкай у Сірыю корпусу добраахвотнікаў. Увогуле, Сірыя становіцца своеасаблівым магнітам для ўсіх мілітарных груповак Блізкага Усходу. Таксама сюды для барацьбы супраць Асада накіроўваюцца салафісты з Лівану.

Брытанская газета “Telegraph выступіла з сенсацыйнай навіной. Калі верыць ёй, Лівія, дзе нядаўна перамагла рэвалюцыя, плануе інтэрвенцыю ў Сірыю. У гэтай краіне, як вядома, працягваецца канфрантацыя паміж аўтарытарным рэжымам прэзідэнта Асада і апазіцыяй. На першым этапе, праўда, Трыпалі абмяжуецца пастаўкамі зброі і пасылкай у Сірыю корпусу добраахвотнікаў. Увогуле, Сірыя становіцца своеасаблівым магнітам для ўсіх мілітарных груповак Блізкага Усходу. Таксама сюды для барацьбы супраць Асада накіроўваюцца салафісты з Лівану. Ходзяць чуткі, што яны ўжо пачалі трэніроўкі для атрадаў апазіцыі, якія называюць сябе Свабодная армія Сірыі. Затое на баку Дамаска гатовыя змагацца жаўнеры Іранскай рэвалюцыйнай гвардыі, ісламскія фундаменталісты з іракскай Арміі Махдзі, баевікі “Хесболла. Як кажуць спецыялісты, такая канцэнтрацыя ўзброеных экстрэмістаў рана ці позна абавязкова прывядзе да пераходу канфлікту на новую ступень, якая будзе нагадваць грамадзянскую вайну ў Ліване.

Паводле брытанскай прэсы

Каментаваць