Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Латвія. Першыя наступствы пераходу на еўра

Як вядома, 1 студзеня Латвія перайшла на еўра. Праз пару тыдняў пасля рэформы можна казаць пра яе першыя вынікі. Пакуль галоўнае наступства — мноства скаргаў спажыўцоў на тое, што кошты выраслі пад выглядам канвертацыі.



Калі верыць латышскім саюзам абаронцаў правоў спажыўцоў, для махлярства камерсанты актыўна ўжываюць такі банальны прыём, як адсутнасць інфармацыі пра кошт тавару ў латах (гэтага, дарэчы, патрабуе закон). Найбольш далёка пайшлі вадзіцелі сталічнага грамадскага транспарту, якія прыдумалі свае тарыфы за праезд, што супярэчаць афіцыйным.

Ёсць і тэхнічныя праблемы. З-за пераходу на еўра чамусьці перасталі працаваць электронныя абанементы. Праўда, усе аглядальнікі згодныя, што апісаныя праблемы — часовыя. Як сведчыць вопыт іншых краін, якія далучыліся да зоны еўра, праз месяц усё цалкам стане на свае месцы.

Паводле латышскай прэсы

Каментаваць