Латвія ўжо цяпер выйграе ад еўра

Міністр знешняга гандлю і па справах ЕС Фінляндыі Аляксандр Стубб лічыць, што Латвія можа ўступіць у еўразону,  нягледзячы на крызіс і нават насуперак яму.



«Вядома, гэта самы глыбокі крызіс, які калі-небудзь перажываў еўра. Але я думаю, што мы пачынаем губляць перспектыву. Успомніце, якіх толькі валютных ваганняў не перажывалі еўрапейскія краіны. Фінляндыя перад уступам у еўразону дэвальвавала сваю марку недзе ў 10 разоў. Гэта новы валютны крызіс, для пераадолення якога пакуль не распрацаваны адпаведныя меры», сказаў ён.
 

Стубб адзначыў, што Латвія ўжо цяпер выйграе ад еўра, бо многія валюты, прывязаны яны да еўра ці не, знаходзяцца пад адмысловым «парасонам». Перавагі, якія атрымала Фінляндыя пасля ўводзін еўра, гэта нізкія адсоткавыя стаўкі, нізкае беспрацоўе, але галоўнае рост уплыву.

Кажучы пра будучыню еўразоны, фінскі міністр быў аптымістычны, адзначыўшы, што агульнаеўрапейская валюта занадта каштоўная, каб ад яе адмовіцца.

Тым часам на мінулых муніцыпальных выбарах (у рыжскую думу) 60% галасоў было аддадзена партыі «Цэнтр згоды», дэпутаты якой не падтрымліваюць увядзенне новай валюты. Не згодны, па выніках апытанняў, з Еўракамісіяй і 38% латышоў.

Каментаваць