Латвія. Валдзіс Дамброўскіс зачыніць рускія школы

Прэм’ер-міністр Латвіі Дамброўскіс абвясціў, што навучанне ў рускіх школах у хуткім часе будзе весціся толькі на латышскай мове. Партыя прэм’ер-міністра «Адзінства» стварыла працоўную групу для распрацоўкі адпаведнага закона. Па задуме «Адзінства», праз два гады ў краіне не павінна застацца не толькі дзяржаўных рускіх школ, але і дзіцячых садкоў.



Валдзіс Дамброўскіс


Сябры гэтай партыі матывуюць свой праект жаданнем «дапамагчы рускім інтэгравацца ў грамадства», паколькі латышская мова з’яўляецца адзінай мовай зносін з дзяржорганамі. Адзін з аргументаў на карысць такога законапраекту — правал моўнай рэформы 2004 года, паводле якой пераход на латышскую мову мусіў быць паступовым. Працэнт рускамоўных знізіць не ўдалося, і пра яе забылі.

Зрэшты, непапулярнай апынулася яшчэ ідэя надання рускай мове статуту дзяржаўнага. На рэферэндуме 2012 года «за» рускую мову прагаласавалі 24,88% грамадзян, а супраць — 74,8%.

Цікава, што цяперашні праект будзе тычыцца толькі мовы навучання ў дзяржаўных школах. На прыватныя школы гэта не распаўсюджваецца. Сёння ў Латвіі існуе мноства прыватных навучальных устаноў, дзе выкладанне вядзецца толькі на рускай мове.

Абмеркаванне:

  • assa
  • 2013-10-06 16:47:51
напэўна фамілія Дамброўскі ? гэтаму пану трэба пашукаць свае карані - можа ён і не латыш, а паляк ці беларус ? Гэткіх дзівакоў шмат у Летуве, але вось і латыші есць. Хлопцы - пашукайце свой радавод
!!!

Каментаваць