Леў Гудкоў: Да выбараў «Лявада-цэнтру» не пазбыцца статусу «замежнага агента»

5 верасня Мінюст паведаміў аб уключэнні "Аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады" ў рэестр некамерцыйных арганізацый (НКА), якія выконваюць функцыі замежнага агента. "Фактычна гэта акт палітычнай цэнзуры і ліквідацыя апошняга незалежнага сацыялагічнага даследчага цэнтра ў Расіі", — перакананы Леў Гудкоў.

Леў Гудкоў

Леў Гудкоў



Рашэнне Мінюста аб уключэнні "Аналітычнага цэнтра Юрыя Лявады" ("Лявада-цэнтр")  у спіс "замежных агентаў" звязваюць з апублікаваннем "Левада-цэнтрам" апытання, згодна з якім за тры тыдні да выбараў у Дзярждуму РФ рэйтынг кіруючай партыі "Адзіная Расія" рэзка ўпаў. Працэнт расіян, гатовых прагаласаваць за партыю ўлады, за месяц паменшыўся з 39% да 31% ад колькасці ўсіх апытаных і з 57% да 50% сярод тых, хто дакладна прыйдзе на выбары.

Кіраўніцтва цэнтра будзе рабіць усё магчымае для таго, каб пазбавіцца ад наймення "замежнага агента". Аднак, як патлумачыў кіраўнік "Лявада-цэнтру" Леў Гудкоў у інтэрв'ю DW, шанцаў на гэта вельмі мала.

Расійская недзяржаўная даследчая арганізацыя "Аналітычны цэнтр Юрыя Лявады" мае намер працягнуць сваю дзейнасць і рыхтуе пярэчанні на акт Мінюста РФ, які прызнаў арганізацыю "замежным агентам". Але дырэктар цэнтра Лёў Гудкоў з сумам канстатуе, што да думскіх выбараў яны ўжо дакладна не паспець пазбавіцца ад цэтліка "замежны агент".

"Гэта немагчыма працэдурна. Мы павінны даць свае пярэчанні па акту (наконт вынікаў праверкі. — Рэд.) да 15 верасня. Далей, калі мы добраахвотна не падаем заяву аб унясенні сябе ў рэестр “замежных агентаў” (а мы не будзем гэтага рабіць), тады нас штрафуюць, а мы спрабуем аспрэчыць гэта ў судовым парадку, — растлумачыў Гудкоў у інтэрв'ю DW. — Але шанцаў мала".

Як адзначыў Гудкоў, "Левада-цэнтр" будзе вымушаны паступова зачыніцца, калі яму не ўдасца апратэставаць гэтае рашэнне ўладаў. "Фактычна гэта акт палітычнай цэнзуры і ліквідацыя апошняга незалежнага сацыялагічнага даследчага цэнтра ў Расіі", — лічыць ён.

Па словах сацыёлага, унесеныя ў гэтым годзе папраўкі ў закон аб НКА настолькі нявызначаны, што дазваляюць Мінюсту тлумачыць любую дзейнасць грамадскіх арганізацый як палітычную. "І калі хаця б рубель арганізацыя атрымлівае з-за мяжы, усё роўна ў сувязі з чым — камерцыйным дагаворам або грантам — усё гэта пад забаронай, то яе ўносяць у спіс "замежных агентаў".  "Левада-цэнтр" прызнае, што сацыёлагі выконвалі камерцыйныя заказы замежных кліентаў, але яны не былі палітычнымі.


Каментаваць