Лідар «ДНР» абвясціў сябе сведкам падзення «Боінга»

 Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў, што быў сведкам падзення «Боінга-777» «малайзійскіх авіяліній» 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе РІА Новости.



«Я бачыў, як яно адбывалася… Былі два самалёты і быў «Боінг». Потым два самалёты паляцелі, а «Боінг» упаў. ДНР не збівала самалёт па дзвюх прычынах. Першае — мы людзі, а не звяры, а другое — тэхнічных сродкаў такіх няма», — заявіў Захарчанка.

Варта адзначыць, што паўгады таму РІА Новости цытавала зусім іншыя сведчанні відавочцаў падзення самалёта, які на той час лічылі ўкраінскім Ан-26: «Мы бачылі, як у яго ўрэзалася ракета, пачуўся выбух, самалёт пайшоў да зямлі, пакідаючы за сабой чорны дым. З неба пасыпаліся нейкія абломкі». 

Каментаваць