Лідара партыі "УКРОП" Генадзя Корбана выкралі з залы суда і вярнулі ў Кіеў (відэа)

Генадзя Корбана даставілі з Чарнігава ў Кіеў у СБУ, паведамляе прэс-служба партыі ў Фэйсбуку.



УНІАН


Гучную заяву пра выкраданне палітыка зрабіў народны дэпутат Андрэй Дзенісенка, паведамляе "112 Украіна".

"Ён быў выкрадзены з залы Новазаводскага суда горада Чарнігава людзьмі, спецназаўцамі СБУ, гэта "Альфа", канвой у гэтым удзельнічаў...  Замест таго, каб вызваліць чалавека, таму што скончыўся тэрмін утрымання пад вартай",  сказаў дэпутат.

"Зараз мы складзем заяву аб крымінальным правапарушэнні і самае галоўнае, нам цяпер трэба знайсці кліента. Мы зараз ідзем шукаць, куды вывезлі Генадзя Корбана",  цытуе адваката УНІАН.

Падчас вячэрняга пасяджэння суда ў Чарнігаве ў Корбана падняўся ціск, яго шпіталізавалі. Сёння ў 8:40 яго прывезлі ў будынак суду, які мусіў абраць меру стрымання. Прайшлі 72 гадзіны з моманту затрымання Корбана, якога па законе мусілі вызваліць.

Лідара партыі "УКРОП" вызвалілі ў зале суда, аднак павезлі ў невядомым кірунку. Прыхільнікі Корбана, у тым ліку народныя дэпутаты, паспрабавалі заблакаваць выезд машыны з Корбанам, аднак ім гэта не ўдалося. Адвакаты заяўляюць пра выкраданне.

Генпракурор Украіны Уладзіслаў Куцэнка аб’явіў, што Корбану прад’яўлена падазрэнне ў стварэнні злачыннай групоўкі. Следства дадае, што Корбана падазраюць прысваенні грашовых сродкаў у асабліва буйных памерах, у саўдзеле, у выкраданні людзей, ва ўгоне аўтамабільнага транспарту.

Раніцой 31 кастрычніка ў Днепрапятроўску адбыліся ператрусы ў членаў партыі “УКРОП”. Пераструсы прайшлі ў доме Корбана і ягоных бацькоў; пазней Корбана даставілі ў Генеральную пракуратуру і змясцілі ў СІЗА СБУ.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-11-03 15:33:38
Тэхналогія беларускіх сілавікоў - "адпусціць", каб тут жа зноў павязаць.

Каментаваць