Літоўцы лічаць, што без Пуціна стане яшчэ горш

Знешняя палітыка Расіі ніяк не змянілася б, калі , прэзідэнта Уладзіміра Пуціна замяніў бы іншы палітык. Такое меркаванне выказалі 45,7% апытаных жыхароў Літвы, але аналітык Цэнтра даследавання Усходняй Еўропы Марус Лаўрынавічус лічыць, што без Пуціна, хутчэй за ўсё, стала б яшчэ горш, перадае DELFI.lt.



Па словах палітолага, у Расіі не сфармавалася такая піраміда ўлады, якая засталася б стабільнай пры змене лідараў. Палітычная сістэма Расеі, па словах Лаўрынавічуса, заснаваная на барацьбе паміж кланамі. Гэта значыць, што Пуцін ўраўнаважвае такую ​​сістэму — калі яе не застанецца, барацьбу можа выйграць адзін з гэтых кланаў, і не абавязкова ліберальны.

Каментаваць