Літва: даражэе кава, таннее гародніна

Дэпартамент статыстыкі Літвы абвясціў першыя змены коштаў, якія назіраюцца па меры набліжэння ўвядзення еўра. Усяго назіраюць за зменай коштаў на 100 тавараў і паслуг, паведамляе DELFI.lt.



Па дадзеных Дэпартамента статыстыкі, пры параўнанні цэн за чэрвень і жнівень высветлілася, што больш за ўсё падаражэла молатая кава (14,6%), апельсіны (9,8%), звадкаваны газ для бытавых спажыўцоў (8,7%), звадкаваны газ для аўтамабіляў (8,1%).

 

За месяц больш за ўсё патаннела белакачанная капуста (35,6%), бульба (34,6%), памідоры (30,4%) і зялёны вінаград (22,1%).

 

Дэпартамент статыстыкі мяркуе, што асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на змяненне цэн зніжкі, аднаўленне цэн пасля ліпеньскіх зніжак і сезоннасці.

 

Са збожжавых прадуктаў больш за ўсё падаражэла печыва і пшанічная мука (4,3%), доўгазернавы рыс (2,8%), аднак на 3% патаннела манка, грэчка. З мясных прадуктаў на 1% падаражэла ялавічына і індычына. Менш чым на 1% патаннела свініна.

 

Рыба патаннела прыкладна на 1%. Сыр "Гауда" падаражэў на 1,2%, а тварог на 0,4%.

 

Падаражэлі бананы (1,4%) і апельсіны (9,8%), патаннелі яблыкі (1,3%) і зялёны вінаград (22,1%).

 

Паводле статыстыкі, няма падстаў для турботы ў сувязі з уплывам пераходу на еўра на кошты ў Літве, падкрэслівае прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус.
 

Каментаваць