ЛНР пагражае расстрэлам чальцам мясцовых выбарчых камісій

Тых жа, хто прыйдзе галасаваць, абяцаюць аддаць пад вайсковы трыбунал.



Баевікі ЛНР распаўсюджваюць антыагіткі сярод мясцовага насельніцтва з пагрозамі аб адказнасці за ўдзел у пазачарговых парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка. 
 
 
Фотаздымак адпаведнай улёткі  размясціў у сваім Фэйсбуку луганскі актывіст Дзмітрый Снягір.  Так, згодна з тэкстам дакумента за подпісам "старшыні Вярхоўнай Рады ЛНР" Каракіна, жыхароў, якія прымуць удзел у выбарах, будуць "судзіць па законах вайсковага часу", а чальцоў участковых і акруговых выбарчых камісій — расстраляюць. 
 
 
"Мы заклікаем вас ... ігнараваць выбары кіеўскай хунты",— заяўляюць баевікі. Яны збіраюцца правесці ўласныя выбары 9 лістапада. Раней ужо паступалі паведамленні з Луганшчыны, гшто пенсіянераў, якія прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, пазбавяць пенсій.
 
 
Паводле "Украінскай праўды"

Каментаваць