Лукашэнка прапаноўваў Польшчы супольную ініцыятыву па Данбасе

Аднак, паводле МЗС Польшчы, Дональд Туск на ініцыятыву Беларусі не адказаў.

Вітальд Вашчыкоўскі.Фота: polskieradio.pl

Вітальд Вашчыкоўскі.Фота: polskieradio.pl


Паводле міністра замежных спраў Польшчы, шмат сведчыць пра тое, што былы прэм'ер Дональд Туск адмовіўся ад мірнай ініцыятывы па справе Украіны. Гаворка ідзе пра ўдзел Польшчы ў групе краін, якія вядуць мірныя перамовы па справе канфлікту на Данбасе.

З 2014 года перамовы па Украіне праводзяцца ў нармандскім фармаце, то бок з удзелам прадстаўнікоў уладаў Расіі і Украіны, а таксама Германіі і Францыі.

Паводле Вітальда Вашчыкоўскага, Польшча таксама была запрошаная прыняць удзел у перамовах.

Вітальд Вашчыкоўскі распавёў:

— Я быў вельмі здзіўлены, калі падчас візіту ў Мінску і размовы з прэзідэнтам Лукашэнкам, даведаўся, што некалькі гадоў таму Лукашэнка прапанаваў прэм’еру Туску падрыхтаваць супольную ініцыятыву вырашэння канфлікту. Сапраўды, мы знайшлі ў МЗС нататкі з гэтых размоваў, і шмат сведчыць пра тое, што прэм’ер Туск не адказаў на гэтую ініцыятыву.

Міністр Вашчыкоўскі адзначыў, што магчымы ўдзел польскага боку ў перамовах па справе канфлікту на Данбасе цяпер залежыць ад таго, ці паразуменні, дасягнутыя ў нармандскім фармаце будуць рэалізаваны.

Калі такім чынам не адбудзецца, магчыма, трэба будзе памяняць цяперашні фармат перамоваў, дадаў кіраўнік польскага МЗС.


www.radyjo.net


Каментаваць