Мадонна супраць Марыны

Напярэдадні парламенцкіх выбараў лідар французскай партыі “Нацыянальны фронт Марына Ле Пэн намагаецца давесці спявачцы Мадонне, што яна — не Адольф Гітлер.


Францыя ў чаканні пазатэрміновых парламенцкіх выбараў, першы тур якіх адбудзецца 10 чэрвеня.



Напярэдадні парламенцкіх выбараў лідар французскай партыі “Нацыянальны фронт Марына Ле Пэн намагаецца давесці спявачцы Мадонне, што яна — не Адольф Гітлер.


Францыя ў чаканні пазатэрміновых парламенцкіх выбараў, першы тур якіх адбудзецца 10 чэрвеня.


Паводле апытанняў, перамогу па выніках галасавання атрымаюць сацыялісты, чый кандыдат Франсуа Аланд 6 мая стаў прэзідэнтам Францыі. Аднак гэта не значыць, што выбары цалкам пазбаўленыя інтрыгі. Так, палітолагі актыўна спрачаюцца, ці змогуць левыя атрымаць абсалютную большасць у Нацыянальнай асамблеі.


Не меншы інтарэс выклікае дуэль паміж “Нацыянальным фронтам (FN) і кансерватыўным “Саюзам за народныя рух (UMP). Стаўка — статус галоўнай правай партыі. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах Марына Ле Пэн устанавіла гістарычны рэкорд, набраўшы ў першым туры 18 працэнтаў. Цяпер перспектыва таго, што “Нацыянальны фронт стане вядучай правай сілай, не выглядае фантастыкай. У тым жа туры ў красавіку Нікаля Сарказі — кандыдат UMP — атрымаў 26 працэнтаў і не на шмат адарваўся ад Марыны.

 
Ультраправыя адсутнічаюць у Нацыянальнай асамблеі з 1997 года, і калі яны здолеюць правесці хаця б аднаго дэпутата, гэта будзе феерычная перамога. Нагадаем, што выбары ў французскі парламент праводзяцца па мажарытарнаму прынцыпу. У другі тур праходзяць кандыдаты, якія атрымалі ў першым 12,5 працэнта галасоў. У другім туры перамагчы можна толькі за кошт шырокай кааліцыі з іншымі палітычнымі сіламі. Раней кансерватары за “Нацыянальны фронт не галасавалі: у 1996 годзе Ален Жупэ, тагачасны прэм’ер-галіст, забараніў кансерватыўнаму электарату галасаваць за кандыдатаў “Нацыянальнага фронту.


Аднак цяпер шматлікія прыхільнікі UMP, здаецца, не супраць парушыць табу. Хаця б таму, што палітычныя платформы абедзвюх структур сталі бліжэй. Усё з-за палітыкі Нікаля Сарказі, які ўключыў у сваю праграму шмат ідэйных напрацовак “Нацыянальнага фронту наконт змагання супраць эмігрантаў.


Таму не дзіўна, што па выніках згаданага вышэй першага тура прэзідэнцкіх выбараў Марына перамагла ў 23 акругах, адкуль цяпер будуць абірацца дэпутаты. Асабліва спрыяльная сітуацыя для “Нацыянальнага фронту ў Марселі. Акрамя таго, у кіраўніцтве UMP зараз поўны хаос. Пасля сыходу Сарказі на пасаду лідара прэтэндуе некалькі палітыкаў.


Дадатковая інтрыга выбараў: Марына Ле Пэн балатуецца па той жа акрузе, што і яе ідэйны праціўнік Меленшон, лідар блоку “Левы фронт. Па-дэ-Кале, дзе яны балатуюцца, — гэта не проста заштатны край. Гэта калыска французскага рабочага руху, апісаная ў славутым рамане Эміля Заля.


І тут нечакана ў французскую палітыку ўмяшаўся шоў-бізнэс у выглядзе Мадонны. У сваім шоў у Ізраілі для песні “Nobody Knows Me (“Мяне ніхто не ведае) славутая амерыканская спявачка выкарыстала шэраг фонавых выяў. На адным з кадраў з’явілася Марына Ле Пэн. Праз нейкі час на экране замест яе паўстала фатаграфія Адольфа Гітлера.


Дарэчы, як вядома, у тым слайд-шоў Мадонны прысутнічаў і партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Беларуская апазіцыйная супольнасць палічыла, што такім чынам артыстка запісала яго ў кампанію з Гітлерам. Аднак тут справа больш складаная. На экране таксама мільгалі выявы кітайскага дысідэнта, цяперашняга Рымскага Папы і лідара амерыканскіх ультракансерватараў. Аднак, калі стаўленне Мадонны ў дачыненні да пералічаных асобаў застаецца загадкай, то з Марынай Ле Пэн усе зразумела: на партрэце мадам Марыны была намаляваная свастыка.


Пакуль афіцыйны Мінск ніяк не пракаментаваў з’яўленне партрэта Лукашэнкі на шоў Мадонны. А вось нацыяналісты з “Нацыянальнага фронту справу так не пакінулі. І гэта зразумела — апісаны вышэй кадр на выступе Мадонны стаў сапраўднай бомбай у французскім інтэрнэце.


На думку шмат каго, тое, што Марыну параўналі з Гітлерам, цалкам лагічна, паколькі яе рыторыка ўтрымлівае ксенафобскія ноты. У сваю чаргу, прыхільнікі Марыны спрабуюць апраўдаць свайго куміра.


“Я — выбаршчык FN, і на маёй кніжнай паліцы ніколі не было кніжкі “Майн кампф. Я не збіраюся дасылаць яўрэяў у лагеры. Гэта чыстая правакацыя, — піша на форуме газеты “Le Monde блогер Jeanne. На гэты пост адразу знайшоўся адказ. Нехта korrigan параўнаў ідэю Марыны абмежавання доступу эмігрантаў да сацыяльных службаў з тыповым расізмам з гістарычнага арсеналу нацыстаў.
Пры ўсёй прымітыўнасці спрэчак, яны яўна не на руку мадам Ле Пэн. Марына, будучы абранай старшынёй “Нацыянальнага фронту, уклала процьму сіл і часу ў аперацыю "нармалізацыя" — пазбаўленне сваёй партыі ад іміджу карычневай палітычнай сілы. Нагадаем, што гістарычна FN звязаны з групай былых калабарацыяністаў часоў Другой сусветнай вайны.


Марына сапраўды шмат чаго дабілася на гэтай глебе. Напрыклад, левы рэспубліканскі часопіс “Marianne на днях нават пашкадаваў, што памёр вядомы даследчык французскіх правых Рэнэ Рэмон (Renй Rйmond). Толькі ён мог, па словах журналіста, растлумачыць, чаму Ле Пэн — ультраправы палітык. Выданне звяртае ўвагу на тое, што Ле Пэн не адпавядае старым крытэрам вызначэння правага палітыка: яна не рэакцыянерка, не манархістка, не інтэгральны каталік, не антысеміт, і, нарэшце, не апалагет неаліберальнай школы.


Аднак з-за маштабу скандалу вакол выступу Мадонны Марына Ле Пэн зноў пачала даводзіць, што яна не фашыстка. Каментуючы выхадку артысткі, палітык заявіла: "Спевакі, якія старэюць, часта карыстаюцца рознага кшталту правакацыямі для таго, каб пра іх зноў загаварылі".


Відавочна, Марына спасылаецца на тое, што Мадонна і раней выкарыстоўвала тактыку правакацый, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Можна згадаць, які скандал выклікаў у каталіцкіх краінах эпізод яе канцэрту, падчас якога яна вісела на імправізаваным крыжы, як той Ісус Хрыстос. Падчас туру Мадонны ў Польшчу ў 2010 годзе мясцовыя царкоўнікі нават правялі ў Варшаве нешта накшталт крыжовага ходу супраць візіту спявачкі.


Цікава, што мадам Ле Пэн у яе канфлікце з Мадоннай падтрымалі левыя. Новы міністр-сацыяліст па праблемах жанчын заявіла, што яна шкадуе з-за таго, што Мадонна выкарыстала відэа, якое пазбаўлена густу.


Пакуль Мадонна маўчыць. У сваю чаргу, партыя "Нацыянальны фронт" заявіла, што падасць судовы пазоў супраць спявачкі, у выпадку дэманстрацыі на яе канцэрце ў Парыжы відэа з малюнкам лідара партыі Марын Ле Пэн са свастыкай на ілбу.


Праўда, канцэрты Мадонны ў Францыі адбудуцца толькі 14 і 22 ліпеня. На гэты час выбары пройдуць, і ўжо стане вядома, ці здолела Марына прарвацца ў парламент.
 

Абмеркаванне:

  • Вольф
  • 2013-04-30 14:18:46
І я ведаю Генадзя Барбарыча. Вытрыманы, прыстойны чалавек.

Каментаваць