Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Мадрыд гатовы скасаваць аўтаномію Каталоніі

Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой не выключае прыпынення рэгіянальнай аўтаноміі Каталунні, калі яе лідары працягнуць пагражаць абʼявай незалежнасці.
Марыяна Рахой

Марыяна Рахой



«Я нічога не выключаю», — сказаў ён, калі яго спыталі аб прымяненні канстытуцыйнага палажэння, якое дазваляе прыпыніць дзеянне аўтаноміі.

«Але я павінен рабіць усё ў свой час… Я хацеў бы, каб пагроза дэкларацыі аб незалежнасці была знятая як мага хутчэй», — заявіў Рахой у інтэрвʼю газеце «El Pais нядзелю», піша AFP.

Рахой падкрэсліў, што ў лідараў Каталоніі яшчэ ёсць час, каб саступіць і не справакаваць жорсткую рэакцыю з боку цэнтральнага ўрада ў Мадрыдзе.

Каментуючы паліцэйскі гвалт падчас рэферэндуму, Рахой сказаў, што «былі дапушчаныя некаторыя памылкі», але асноўная памылка была здзейсненая яго супернікамі, якія паставілі пад пагрозу «нацыянальны суверэнітэт».

Паводле Белсат


Каментаваць