Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Мадрыд мае доказы ўмяшання Расіі ў каталонскі крызіс

Іспанскія міністры выступілі ў Брусэлі з дакладам аб умяшанні ва ўнутрыпалітычныя працэсы з Расіі. Генеральны сакратар NАТО падкрэсліў, што Іспанія не першая выступае з падобным абвінавачваннем.

Дэманстрацыя ў Барселоне

Мадрыд паведаміў аб умяшанні груп з Расіі ў ход рэферэндуму аб аддзяленні Каталоніі ад Іспаніі, каб дэстабілізаваць іспанскую дзяржаву.

З такой заявай у панядзелак, 13 лістапада, у Брусэлі выступілі міністры абароны і замежных спраў гэтай краіны. Яны падкрэслілі, што валодаюць доказамі таго, што дзяржаўныя і прыватныя групы на тэрыторыі Расіі, а таксама Венесуэлы ў рамках маштабнай кампаніі выкарыстоўвалі Twitter, Facebook і іншыя сацыяльныя сеткі і сайты, каб прасоўваць сепаратысцкія ідэі і ўздзейнічаць на грамадскую думку напярэдадні плебісцыту, арганізаванага 1 кастрычніка тагачаснымі Каталонскімі ўладамі.

У прыватнасці, кіраўнік МЗС Іспаніі Альфонса Дасціс паведаміў, што Мадрыд выявіў у сацсетках фэйкавыя профілі, палова якіх абслугоўвалася з Расіі, а 30 працэнтаў — з Венесуэлы. Паводле яго слоў, гэтыя акаўнты былі створаныя для распаўсюджвання інфармацыі, што перабольшвае перавагі аддзялення Каталоніі ад Іспаніі. Міністр замежных спраў заявіў, што падняў гэтую тэму ў дыялогу з Крамлём. Кіраўнік іспанскага абароннага ведамства Марыя Далорэс дэ Коспедаль падкрэсліла, што групы, пра якія ідзе гаворка, спрабуюць дамагчыся нестабільнасці ў Еўропе, і што абавязак іспанцаў — надаць агалосцы гэтую інфармацыю.

Генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнберг, які прысутнічаў на сустрэчы ў Бруселі, указаў, што, згодна з рознымі дакладамі, Расія зрабіла спробы ўмяшання ва ўнутраныя палітычныя працэсы ў некалькіх краінах. Альянс абвінавачвае Маскву ва ўжыванні стратэгій інфармацыйнай вайны і дэзінфармацыі з мэтай падзяліць Захад і парушыць яго адзінства ў пытанні эканамічных санкцый у дачыненні да Крамля.

Раней лідары сепаратысцкага руху Каталоніі адмаўлялі ўплыў расійскага боку на зыход галасавання. Масква таксама не прызнае якое-небудзь дачыненне да ўмяшання ў дэмакратычныя працэсы ў Іспаніі.

www.dw.com

Каментаваць