Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Магутны землятрус у Мексіцы: больш за 140 загінулых

Агульная колькасць ахвяр наймацнейшага землятрусу магнітудай 7,1 у Мексіцы, па дадзеных уладаў, перавысіла 140 чалавек. Лік ахвяраў пастаянна расце.
Праваўладальнік ілюстрацыі Getty Images

Праваўладальнік ілюстрацыі Getty Images

Агульная колькасць ахвяр наймацнейшага землятрусу магнітудай 7,1 у Мексіцы, па дадзеных уладаў, перавысіла 140 чалавек. Лік ахвяраў пастаянна расце.

Прадстаўнікі ўладаў паведамляюць, што ў сталіцы разбураны дзясяткі дамоў.

Аэрапорт Мехіка зачынены. Мноства будынкаў у горадзе цалкам эвакуіраваны.

Ратавальнікі прыбылі ў раёны горада з найбольшымі разбурэннямі. Ёсць асцярогі, што пад заваламі застаюцца людзі. Ратавальнікі і добраахвотнікі разграбаюць завалы разбураных будынкаў.

Па словах уладаў, як мінімум 3,8 млн чалавек засталіся без электрычнасці.

Землятрус у момант вучэнняў

Землятрус адбыўся ў 13:14 па мясцовым часе (18:14 па Грынвічы). Неадкладна тысячы людзей высыпалі на вуліцы.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся непадалёк ад горада Атэнсінга, у штаце Пуэбла, прыкладна ў 120 кіламетрах ад Мехіка, на глыбіні ў 51 кіламетр, паведамляе Геалагічная служба ЗША.

Па меншай меры 54 чалавекі загінулі ў мексіканскім штаце Морелос, на поўдзень ад сталіцы, 8 чалавек у штаце Мексіка, 6 чалавек у штаце Пуэбла і 4 чалавекі ў сталіцы краіны Мехіка.


Праваўладальнік ілюстрацыі Empics

Землятрус адбыўся ў момант, калі выратавальныя службы Мехіка праводзілі вучэнні па барацьбе з наступствамі падобных катаклізмаў, у 32-ю гадавіну магутнага землятрусу, у выніку якога тады загінула каля 10 тысяч чалавек.

Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета заклікаў народ не гуртавацца на вуліцах, каб даць магчымасць выратавальнікам дабрацца да завалаў.

У многіх раёнах перарваная тэлефонная сувязь.

Лідары ЗША, Канады і іншых краін выказалі свае спачуванні пацярпелым ад землятрусу.

Паводле ВВС

Каментаваць