Македонія правядзе рэферэндум па змене назвы краіны

Прэм'ер-міністр Македоніі Зоран Заеў заявіў, што ў бліжэйшы час будзе праведзены рэферэндум, на якім грамадзянам краіны прапануюць выбраць назву краіны.

"Вы бачыце, што адбываецца празрысты працэс. Паколькі мы хочам рашэння на аснове нацыянальнага кансенсусу, якое было б пацверджана грамадзянамі на рэферэндуме", — сказаў Заеў.

Паводле яго слоў, у цяперашні час паміж Македоніяй і суседняй Грэцыяй, з якой і ўзнікла непаразуменне з-за назвы, вядуцца адпаведныя перамовы. І ў выпадку, калі абедзве краіны падыдуць да пытання ўзважана і спакойна, яны могуць завяршыцца поспехам, піша tsn.ua.

Грэцыя выказала надзею, што ў 2018 годзе Македонія, нарэшце, вырашыць пытанне з змяненнем назвы сваёй краіны, якую грэкі лічаць выкрадзенай.

Як вядома, да 1991 года Македонія называлася Сацыялістычная рэспубліка Македонія, што цалкам задавальняла ўсе краіны, аднак пасля распаду Югаславіі краіна атрымала цяперашнюю назву. Тады Грэцыя заявіла, што гэта назва належыць адной з яе паўночных правінцый і была скрадзеная. Таму грэкі пастаянна блакуюць магчымасць Македоніі ўступаць у НАТО ці ЕС. А Грэцыя разам з іншымі краінамі ЕС называе балканскую краіну "Былая Югаслаўская рэспубліка Македонія".

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Македоніі адхілілі прапанову Грэцыі назваць рэспубліку Вардары і цяпер найбольш верагодным варыянтам з'яўляецца Новая Македонія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць