Малі. Дзяржаву туарэгаў не прызнаюць

Выканкам Афрыканскага саюза (арганізацыі, куды ўваходзяць практычна ўсе афрыканскія краіны) у спецыяльнай заяве паведаміў пра тое, што «рашуча адмаўляе Нацыянальнаму руху вызвалення Азвадара (MNLA) — галоўнай палітычнай групоўцы народу туарэгаў — у праве абвяшчаць незалежнасць уласнай дзяржавы. Як вядома, у пятніцу, 6 красавіка, паўстанцы заявілі пра намер стварыць краіну Азвадар. Туды, адпаведна іх планам, увойдзе поўнач Малі, што зараз знаходзіцца ў руках паўстанцаў. Хутчэй за ўсё, суверэнітэт Азвадара сапраўды не прызнаюць.



Выканкам Афрыканскага саюза (арганізацыі, куды ўваходзяць практычна ўсе афрыканскія краіны) у спецыяльнай заяве паведаміў пра тое, што «рашуча адмаўляе Нацыянальнаму руху вызвалення Азвадара (MNLA) — галоўнай палітычнай групоўцы народу туарэгаў — у праве абвяшчаць незалежнасць уласнай дзяржавы. Як вядома, у пятніцу, 6 красавіка, паўстанцы заявілі пра намер стварыць краіну Азвадар. Туды, адпаведна іх планам, увойдзе поўнач Малі, што зараз знаходзіцца ў руках паўстанцаў. Хутчэй за ўсё, суверэнітэт Азвадара сапраўды не прызнаюць. Жана Пінга (Jean Ping), старшыню выканкама Афрыканскага саюза, падтрымлівае ў гэтым пытанні ўрад Францыі, які вымушаны абараняць жыццё 5 000 французскіх грамадзян, што жывуць у гэтай былой калоніі Парыжу. Як правіла, Францыя вызначае, хто варты быць лідарам у сваіх былых калоніях. Акрамя таго, у Афрыцы дзейнічае каля 15–20 сепаратысцкіх груповак, і прызнанне Азвадара можа стаць для іх імпульсам, што пагражае стабільнасці шматлікіх афрыканскіх дзяржаў.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць