Малайзія. Хрысціянам забаранілі казаць слова «Алах»

Незвычайны скандал развіваецца ў Малайзіі. У яго цэнтры дэбаты вакол пытання, ці маюць правы немусульмане выкарыстоўваць слова «Алах». Малайзія, нагадаем, перадусім мусульманская краіна (тут 60 працэнтаў мусульман), дзе, аднак, існуе вялікая калонія эмігрантаў з Індыі і Кітаю. Апошнія практыкуюць каталіцызм або пратэстантызм. Яшчэ ў 2008 годзе Нацыянальны савет фатвы (нешта накшталт савету па справах рэлігіі) забараніў прыхільнікам іншых рэлігій, акрамя ісламу, казаць на публіцы слова «Алах».

Незвычайны скандал развіваецца ў Малайзіі. У яго цэнтры дэбаты вакол пытання, ці маюць правы немусульмане выкарыстоўваць слова «Алах». Малайзія, нагадаем, перадусім мусульманская краіна (тут 60 працэнтаў мусульман), дзе, аднак, існуе вялікая калонія эмігрантаў з Індыі і Кітаю. Апошнія практыкуюць каталіцызм або пратэстантызм. Яшчэ ў 2008 годзе Нацыянальны савет фатвы (нешта накшталт савету па справах рэлігіі) забараніў прыхільнікам іншых рэлігій, акрамя ісламу, казаць на публіцы слова «Алах». Аднак на мінулым тыдні ўлады дазволілі каталіцкаму часопісу «Herald Weekly» выкарыстаць згаданае слова ў адным з артыкулаў. Рашэнне выклікала выбух пратэстаў сярод мусульман. Па ўсёй краін прыйшлі маніфестацыя пад лозунгамі «Алах выключна для нас!», «Мы не дазволім, каб слова «Алах» прысутнічала ў вашых цэрквах!». Вулічнымі акцыямі, на жаль, справа не абмежавалася. Былі падпаленыя тры хрысціянскія царквы.

Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)

Каментаваць