Малдавія. У школах вывучаюць рускі мат

У Кішынёве моўны скандал. Нагодай да яго паслужыў выдадзены ў малдаўскай сталіцы на грошы пасольства Расіі “Універсальны ілюстраваны слоўнік рускай мовы. Яго надрукавалі спецыяльна для таго, каб павысіць узровень выкладання рускай мовы ў школах рэспублікі, якія атрымалі гэты слоўнік бясплатна. Калі выйшлі першыя тры тамы, аказалася, што ў слоўніку дзецям тлумачаць словы, якія належаць да ненарматыўнай лексікі.

У Кішынёве моўны скандал. Нагодай да яго паслужыў выдадзены ў малдаўскай сталіцы на грошы пасольства Расіі “Універсальны ілюстраваны слоўнік рускай мовы. Яго надрукавалі спецыяльна для таго, каб павысіць узровень выкладання рускай мовы ў школах рэспублікі, якія атрымалі гэты слоўнік бясплатна. Калі выйшлі першыя тры тамы, аказалася, што ў слоўніку дзецям тлумачаць словы, якія належаць да ненарматыўнай лексікі. “Пакуль выйшаў том на літару “б, і я з жахам чакаю, калі выйдуць на “п ці “х, — так адрэагаваў на спробу пашырэння рускай моўнай прасторы адзін з лідараў малдаўскай рускамоўнай абшчыны. У пасольстве кажуць, што цалкам даверыліся аўтарытэту акадэмікаў, якія складалі слоўнік. Самае цікавае, што навіна пра слоўнік з ненарматыўнай лексікай выклікала вялікі попыт на кнігу. У кніжных крамах за ёй стаяць вялікія чэргі.

Паводле малдаўскай прэсы
 

Каментаваць