Малдова. Прарасійскія лозунгі забароняць

З падачы Дэмакратычнай партыі, што, як лічыцца, з’яўляецца структурай алігарха і «шэрага кардынала» малдаўскай палітыкі, Канстытуцыйны суд Рэспублікі Малдова вынес беспрэцэдэнтнае рашэнне.

Фота www.kp.by

Суд вызначыў, што адзіны геапалітычны напрамак, па якім можа рухацца Малдова, — еўрапейскі. Калі гэтую фармулёўку ўнясуць у Канстытуцыю (што таксама прадугледжвае рашэнне КС), дык на будучых парламенцкіх выбарах прарасійскія лозунгі будуць забароненыя.

Між тым, многія праеўрапейскія арганізацыі Малдовы асцярожна сустрэлі рашэнне КС. Справа не толькі ў тым, што такі падыход парушае артыкул, які сцвярджае, што ні адна ідэалогія не можа стаць дзяржаўнай, — сама перспектыва ўваходжання Малдовы ў ЕС выглядае вельмі цьмянай.

Дэмакраты непакояцца, што рашэнні КС, які кантралюецца Плахатнюком, — не што іншае, як цынічная спроба алігарха атрымаць ад Захаду індульгенцыю на беззаконне ўнутры краіны.

Пакуль антырасійскія ініцыятывы Плахатнюка адбіліся выключна на адносінах з Расіяй. На мінулым тыдні супраць алігарха, які, аказваецца, мае і расійскі пашпарт, у Маскве распачалі крымінальную справу па падазрэнні ў арганізацыі заказных забойстваў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Олег
  • 2017-12-13 22:34:01
Правильно ! Пусть свои Пророссийские лозунги выставляют - в СВОЕЙ России !.....

Каментаваць