Малдова. Ад педафіла да «нячэснага гісторыка» адзін крок

Прэзідэнт Малдовы Ніколае Цімофці, які быў абраны на пасаду дзякуючы галасам правых прарумынскіх партый, адмовіўся падпісаць прыняты парламентам закон аб прымусовай кастрацыі педафілаў. Кіраўнік дзяржавы пры гэтым спасылаецца на адпаведныя пункты канстытуцыі. Тым не менш факт адмовы адразу быў выкарыстаны камуністычнай апазіцыяй, якая абвінаваціла гаранта канстытуцыі ў падтрымцы вычварэнцаў.

Прэзідэнт Малдовы Ніколае Цімофці, які быў абраны на пасаду дзякуючы галасам правых прарумынскіх партый, адмовіўся падпісаць прыняты парламентам закон аб прымусовай кастрацыі педафілаў. Кіраўнік дзяржавы пры гэтым спасылаецца на адпаведныя пункты канстытуцыі. Тым не менш факт адмовы адразу быў выкарыстаны камуністычнай апазіцыяй, якая абвінаваціла гаранта канстытуцыі ў падтрымцы вычварэнцаў. «Хіба вам не нагадвае «канец свету» сітуацыя, калі людзі з перакручанай псіхікай, названыя таксама яшчэ педафіламі, здзекуюцца з малалетніх дзяцей, а калі справа даходзіць да таго, каб іх судзіць, мы чамусьці заклікаем да нормаў маралі, спасылаемся на Канстытуцыю, на Дэкларацыю правоў чалавека і на іншыя дакументы?» — надрываецца камуністычны друк. Аднак на гэтым камуністы не супакоіліся. Як піша блізкая да іх газета «Незалкжная Малдова», дазвол на сэксуальныя вычварэнні, які быццам санкцыянаваў сам Цімофці, значыць дазвол на акты вычварэння ў гістарычнай навуцы, а непасрэдна на сцвярджэнне пра тое, што малдаване — гэта румыны.

Паводле малдаўскай прэсы

Каментаваць