Малдова. Ці будзе помнік гетману

Прыднястроўскія ўлады негатыўна паставіліся да прапановы сакратара Савета Бяспекі Украіны Раісы Багатыровай усталяваць у Бендэрах (Прыднястроўе) помнік гетману Мазепе. Менавіта ў Бендэрах Мазепа памёр увосень 1709 года пасля таго, як збег сюды са шведскім каралём Карлам пасля паразы пад Палтавай. 300-я гадавіна смерці гетмана падштурхнула мясцовую грамаду ўкраінцаў выступіць з ініцыятывай стварэння помніка Мазепе. Ідэю падтрымаў афіцыйны Кіеў. Рэакцыя афіцыйнага Ціраспалю была вельмі адмоўнай.

Прыднястроўскія ўлады негатыўна паставіліся да прапановы сакратара Савета Бяспекі Украіны Раісы Багатыровай усталяваць у Бендэрах (Прыднястроўе) помнік гетману Мазепе. Менавіта ў Бендэрах Мазепа памёр увосень 1709 года пасля таго, як збег сюды са шведскім каралём Карлам пасля паразы пад Палтавай. 300-я гадавіна смерці гетмана падштурхнула мясцовую грамаду ўкраінцаў выступіць з ініцыятывай стварэння помніка Мазепе. Ідэю падтрымаў афіцыйны Кіеў. Рэакцыя афіцыйнага Ціраспалю была вельмі адмоўнай. На думку прыднястроўскага ўрада, такая прапанова — юрыдычны казус, паколькі Украіна афіцыйна не прызнала Прыднястроўе. Праўда, непасрэдна супраць помніка Мазепе прыднястроўскія ўлады не выступаюць. Яны лічаць, што Мазепа павінен быць выяўлены ў труне, што стане сімвалам лёсу здрадніка. Між тым, ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць цікавая акалічнасць. Раіса Багатырова — адзін з былых лідэраў Партыі рэгіёнаў, якая доўгі час змагалася супраць рэабілітацыі Мазепы.

Па матэрыялах “Голос Одессы (Украіна)

Каментаваць