Малдова. Цігіпка — у малдаўскія прэзідэнты!

Украінская прэса сцвярджае, што Сяргей Цігіпка, у якога малдаўскія карані, пасля таго, як ён заняў трэцяе месца ў першым туры выбараў прэзідэнта Украіны, стаў самым папулярным палітыкам Малдовы. Шматлікія малдаване быццам кажуць пра тое, што ім бракуе такога палітыка, як Сяргей. Маўляў, калі ў яго не атрымаецца стаць прэзідэнтам Украіны, няхай вяртаецца на радзіму. Папулярнасць Цігіпкі сярод малдаван усё тыя ж украінскія выданні тлумачаць палітычным крызісам у краіне.

Украінская прэса сцвярджае, што Сяргей Цігіпка, у якога малдаўскія карані, пасля таго, як ён заняў трэцяе месца ў першым туры выбараў прэзідэнта Украіны, стаў самым папулярным палітыкам Малдовы. Шматлікія малдаване быццам кажуць пра тое, што ім бракуе такога палітыка, як Сяргей. Маўляў, калі ў яго не атрымаецца стаць прэзідэнтам Украіны, няхай вяртаецца на радзіму. Папулярнасць Цігіпкі сярод малдаван усё тыя ж украінскія выданні тлумачаць палітычным крызісам у краіне. Галоўная пасада ў краіне вакантная: Малдова ўжо не адзін месяц, пасля адстаўкі камуніста Уладзіміра Вароніна, жыве без прэзідэнта. Па Канстытуцыі, яго выбірае парламент 3/5 галасоў. Але такой колькасці ў дэмакратаў — пераможцаў на апошніх выбарах — няма. У сваю чаргу, камуністы сабатуюць палітычны працэс. У выніку спікер павінен распусціць парламент і прызначыць дату датэрміновых парламенцкіх выбараў. "Пры камуністах у нас усё "трымалі" мянты, — цытуе кіеўская газета “Сегодня бізнесмена сярэдняй рукі з Бельцаў Уладзіміра. "З аднаго боку, карупцыя была жудасная. З іншага — усё было прадказальна і зразумела. Хочаш вырашыць пытанне — давай хабар. А прыйдуць да ўлады дэмакраты, яшчэ невядома, што і як будзе. Акрамя таго, яны жадаюць, каб Малдова ўвайшла ў склад Румыніі. А гэта самае страшнае, што можа адбыцца. Па-першае, Румынія і сама жабрак. Па-другое, мы там нікому не патрэбныя. Адным словам, уся надзея на Цігіпку. Вось так кажа прадпрымальнік. Тым часам малдаўскія выданні пра выбух папулярнасці Цігіпкі ў Малдове нічога не паведамляюць.

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)
 

Каментаваць