Малдова. Гагаузы патрабуюць федэрацыі

Народныя сходы Гагаузіі — аўтаномнага раёна на поўдні Малдовы, дзе пражываюць гагаузы (малдаване цюркскага паходжання), прынялі спецыяльную заяву, прысвечаную палітычнаму крызісу ў краіне. Зараз большасць у парламенце Малдовы — дэпутаты ад праеўрапейскіх і прарумынскіх партый, аднак у іх не хапае галасоў, каб абраць прэзідэнта. Адначасова дэмакратычны ўрад праводзіць курс на кааперацыю з Бухарэстам. Апазіцыя ў асобе камуністаў баіцца, што справа ідзе пра паступовую інкарпарацыю краіны Румыніяй.

Народныя сходы Гагаузіі — аўтаномнага раёна на поўдні Малдовы, дзе пражываюць гагаузы (малдаване цюркскага паходжання), прынялі спецыяльную заяву, прысвечаную палітычнаму крызісу ў краіне. Зараз большасць у парламенце Малдовы — дэпутаты ад праеўрапейскіх і прарумынскіх партый, аднак у іх не хапае галасоў, каб абраць прэзідэнта. Адначасова дэмакратычны ўрад праводзіць курс на кааперацыю з Бухарэстам. Апазіцыя ў асобе камуністаў баіцца, што справа ідзе пра паступовую інкарпарацыю краіны Румыніяй. Да лагеру праціўнікаў ураду і ідэі інтэграцыі з Румыніяй адносяць сябе і цяперашняе кіраўніцтва Гагаузіі. Гагаузы прапануюць абвясціць Малдову федэрацыяй, у якой будуць тры суб’екты — Малдова, Прыднястроўе і Гагаузія. Адначасова гагаузы патрабавалі надаць рускай мове статус дзяржаўнай.

Па матэрыялах «Новай газеты» (Малдова)

Каментаваць