Малдова. Галоўным гагаузам стане жанчына

Упершыню ў гісторыі гагаузскай аўтаноміі пасаду башкана (кіраўніка краю) можа заняць жанчына — Ірына Влах. Яна будзе балатавацца ад Камуністычнай партыі Рэспублікі Малдовы (КПРМ). Перад тым, як стаць кандыдатам, яна прайшла працэдуру «праймерыз» (унутрыпартыйныя выбары). Палітолагі лічаць, што ў камуністкі, якая, дарэчы, цяпер мае мандат дэпутата нацыянальнага парламента, рэальныя шанцы перамагчы цяперашняга башкана Міхаіла Формузапа (партыя «Адзіная Гагаузія»). Хаця б таму, што ў мінулым годзе на выбарах у мясцовы парламент КПМР атрымала 60 працэнтаў галасоў.

Упершыню ў гісторыі гагаузскай аўтаноміі пасаду башкана (кіраўніка краю) можа заняць жанчына — Ірына Влах. Яна будзе балатавацца ад Камуністычнай партыі Рэспублікі Малдовы (КПРМ). Перад тым, як стаць кандыдатам, яна прайшла працэдуру «праймерыз» (унутрыпартыйныя выбары). Палітолагі лічаць, што ў камуністкі, якая, дарэчы, цяпер мае мандат дэпутата нацыянальнага парламента, рэальныя шанцы перамагчы цяперашняга башкана Міхаіла Формузапа (партыя «Адзіная Гагаузія»). Хаця б таму, што ў мінулым годзе на выбарах у мясцовы парламент КПМР атрымала 60 працэнтаў галасоў. Малдаўскія камуністы, думаецца, спецыяльна зрабілі стаўку на Влах. “Чырвоных шмат крытыкуюць за тое, што яны —  партыя мінулага (КПМР дасюль кіруюць выхадцы з КПСС). Ірына, якой усяго 35 гадоў, павінна разбурыць старыя міфы.

Па матэрыялах «Пульс» (Малдова)

Каментаваць