Малдова. Гэй, славяне-малдаване!

Рускія арганізацыі Малдовы пачалі цікавую кампанію за перагляд пастулату пра тое, што малдаване — гэта прадстаўнікі раманскай этнічнай групы. На думку групы арганізацый і выданняў, славянскія плямёны адыгрывалі вялікую ролю ў стварэнні малдаўскага этнасу. Сама нацыя нібыта ўзнікла ў выніку сімбіёзу румын і русінаў з Галіцыі. Прыводзіцца шмат аргументаў. Маўляў, менавіта русінскі складнік прывёў да з’яўлення ў малдаван этнакультурных і антрапалагічных адрозненняў ад іншых груп валахаў. Малдаўская дзяржаўнасць стваралася па ўзоры старажытнарускай.

Рускія арганізацыі Малдовы пачалі цікавую кампанію за перагляд пастулату пра тое, што малдаване — гэта прадстаўнікі раманскай этнічнай групы. На думку групы арганізацый і выданняў, славянскія плямёны адыгрывалі вялікую ролю ў стварэнні малдаўскага этнасу. Сама нацыя нібыта ўзнікла ў выніку сімбіёзу румын і русінаў з Галіцыі. Прыводзіцца шмат аргументаў. Маўляў, менавіта русінскі складнік прывёў да з’яўлення ў малдаван этнакультурных і антрапалагічных адрозненняў ад іншых груп валахаў. Малдаўская дзяржаўнасць стваралася па ўзоры старажытнарускай. Так, буйныя землеўладальнікі называліся, як і на Русі, «баяры». Нарэшце, антрапалагічна аблічча малдаван мае відавочна выяўленую ўсходнеславянскую скіраванасць. У фондзе сучаснай малдаўскай мовы налічваецца каля 2 тысяч усходнеславянскіх запазычанняў. У якасці высновы свайго даследавання аўтары прапануюць перайменаваць малдаўскую дзяржаву і называць, як і патрабуе гістарычная справядлівасць, — Малдаўская Русь.

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць