Малдова. Калі з’явіліся малдаване?

Партыя камуністаў Малдовы пачала кампанію супраць выконваючага абавязкі прэзідэнта Міхая Гімпу, аднаго з лідэраў Альянсу за еўраінтэграцыю, які нядаўна прыйшоў да ўлады ў краіне. Гімпу лічыць, што малдаўская нацыя нарадзілася толькі ў 1940 годзе, калі Саветы, адпаведна дамове Молатава — Рыбентропа, увялі войскі ў Бесарабію. Гімпу сказаў наступнае: “Мы ўсе добра ведаем, што адбылося ў 1940 годзе, калі СССР, які акупаваў гэту тэрыторыю, не мог сказаць, што вызваляе румын ад румын. Каб аргументаваць акупацыю, СССР выдумаў малдаўскую нацыю.

Партыя камуністаў Малдовы пачала кампанію супраць выконваючага абавязкі прэзідэнта Міхая Гімпу, аднаго з лідэраў Альянсу за еўраінтэграцыю, які нядаўна прыйшоў да ўлады ў краіне. Гімпу лічыць, што малдаўская нацыя нарадзілася толькі ў 1940 годзе, калі Саветы, адпаведна дамове Молатава — Рыбентропа, увялі войскі ў Бесарабію. Гімпу сказаў наступнае: “Мы ўсе добра ведаем, што адбылося ў 1940 годзе, калі СССР, які акупаваў гэту тэрыторыю, не мог сказаць, што вызваляе румын ад румын. Каб аргументаваць акупацыю, СССР выдумаў малдаўскую нацыю. Праблема ў тым, што 548 гадоў таму, у 1477 годзе, у адным з летапісаў згадваецца край Малдова і малдаване. Пасля існавала Вялікае княства Малдаўскае Стэфана Вялікага і іншыя дзяржаўныя фармаванні на тэрыторыі цяперашняй Малдовы. Відавочна, што Малдова была феадальнай дзяржавай, дзе нацыянальная ідэнтычнасць была не такой важнай. Ці асацыявалі малдаване сябе з жыхарамі Валахіі, на базе якіх пазней узнікла Румынія, — спрэчнае пытанне. У любым выпадку, моўныя і культурныя сувязі паміж дунайскімі княствамі былі больш блізкія, чым з Расіяй, якая прыйшла сюды ў пачатку ХІХ стагоддзя. У любым выпадку, камуністы зрабілі правільны крок у накірунку расколу лагеру дэмакратаў. Шмат дэмакратаў не жадае простай інкарпарацыі ў склад Румыніі, патрабуючы захавання як мінімум аўтаноміі для Малдовы. Таму гістарычныя адкрыцці Гімпу ім наўрад ці спадабаюцца.

Па матэрыялах “Пульс (Малдова)

 

Каментаваць