Малдова. Мазепа памёр, аднак яго справа жыве

22 верасня споўніла 300 гадоў са дня смерці ўкраінскага гетмана Івана Мазепы. Ён памёр у горадзе Бендэры, які цяпер знаходзіцца ў складзе Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі (ПМР). На бераг Днястра Мазепа трапіў пасля Палтаўскай бітвы разам са шведскім каралём Карлам. ПМР — фактычна прарасійскі анклаў, і таму, натуральна, імя Мазепы там выклікае негатыўны рэзананс. Аднак сярод жыхароў непрызнанай рэспублікі шмат украінцаў, для якіх Мазепа фігура хутчэй станоўчая (першы змагар за незалежнасць), чым негатыўная.

22 верасня споўніла 300 гадоў са дня смерці ўкраінскага гетмана Івана Мазепы. Ён памёр у горадзе Бендэры, які цяпер знаходзіцца ў складзе Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі (ПМР). На бераг Днястра Мазепа трапіў пасля Палтаўскай бітвы разам са шведскім каралём Карлам. ПМР — фактычна прарасійскі анклаў, і таму, натуральна, імя Мазепы там выклікае негатыўны рэзананс. Аднак сярод жыхароў непрызнанай рэспублікі шмат украінцаў, для якіх Мазепа фігура хутчэй станоўчая (першы змагар за незалежнасць), чым негатыўная. Таму мясцовая ўкраінская суполка арганізавала гістарычную канферэнцыю, прысвечаную гадавіне смерці гетмана. Канферэнцыя, якая адбылася на мінулым тыдні, літаральна раскалола прыднястроўскую грамадскасць. Мясцовыя філіялы расійскіх партый і рух “Прорыв (аналаг руху “Нашы) выставілі пікеты. Яны таксама патрабавалі ад спецслужбаў ПМР арыштаваць усіх “мазепафілаў. Інфармацыйнае агенцтва “Лента ПМР (афіцыйны орган ураду рэспублікі) таксама выступіла супраць гістарычных фальсіфікатараў. Каментуючы палітыку, мясцовая прэса адзначае, што такая паранойя толькі пагоршыла адносіны Ціраспаля і Кіева, прычым на роўным месцы. Тым больш, што Мазепа — гэта адзін з самых прывабных для турыстаў лакальных персанажаў. Да гэтага часу ў Бендэры ездзяць людзі, каб знайсці скарб Мазепы. Ёсць гістарычныя сведчанні пра тое, што Мазепа прыбыў у Бендэры з некалькімі бочкамі золата. Але ніхто ня ведае, куды скарб дзеўся пасля.

Па матэрыялах “Новая Газета (Малдова)

Каментаваць