Малдова. Мазы паўплывалі на выбары

У Малдове прайшоў першы тур мясцовых выбарах, перамогу на якіх атрымалі камуністы. Галоўным прарывам партыі Вароніна стаў Кішынёў, які чырвоныя страцілі яшчэ 20 гадоў таму. Цяпер варонінцы вяртаюцца ў сталічную ўладу. У партыі будзе 26 мандатаў у муніцыпальным савеце, які ўключае 51 чалавека. Акрамя таго, Дзмітры Дадон, кандыдат ад камуністаў, прайшоў у другі тур, дзе будзе спаборнічаць з цяперашнім мэрам Дарынам Кіртаакэ, які прадстаўляе правую ліберальную партыю. Сваім правалам у Кішынёве малдаўскія правыя абавязаныя ў тым ліку мінскаму заводу МАЗ.

У Малдове прайшоў першы тур мясцовых выбарах, перамогу на якіх атрымалі камуністы. Галоўным прарывам партыі Вароніна стаў Кішынёў, які чырвоныя страцілі яшчэ 20 гадоў таму. Цяпер варонінцы вяртаюцца ў сталічную ўладу. У партыі будзе 26 мандатаў у муніцыпальным савеце, які ўключае 51 чалавека. Акрамя таго, Дзмітры Дадон, кандыдат ад камуністаў, прайшоў у другі тур, дзе будзе спаборнічаць з цяперашнім мэрам Дарынам Кіртаакэ, які прадстаўляе правую ліберальную партыю. Сваім правалам у Кішынёве малдаўскія правыя абавязаныя ў тым ліку мінскаму заводу МАЗ. Вялікі рэзананс атрымала афера вакол набыцця кішынёўскім муніцыпалітэтам партыі МАЗаўскіх аўтобусаў. Калі машыны прыйшлі ў Малдову, аказалася, што большасць з іх не працуюць. Левая апазіцыя зрабіла з гэтай нагоды вялікую інфармацыйную кампанію супраць Кіртаакэ, абвінаваціўшы яго ў крадзяжы грошаў з бюджэту. На думку камуністаў, дамова з МАЗам была зробленая праз блізкія да клану мэра бізнэс-структуры. Самае смешнае, што камуністы, якія раней ідэалізавалі беларускую мадэль, цяпер крытыкуюць беларускую прадукцыю. А што рабіць — палітыка ёсць палітыка.

Па матэрыялах «Пульс» (Малдова)

 

Каментаваць