Малдова. Прыднястроўе падтрымае сепаратыстаў

Абсалютна нечаканай была рэакцыя прыднястроўскай афіцыйнай прэсы на юбілей часовага далучэння Трансільваніі да Венгрыі ў верасні 1940 года. Нагадаем, што Венгрыя ў выніку першай сусветнай страціла большую частку былога Венгерскага каралеўства, якое ўваходзіла ў дзяржаву Габсбургаў. Самай вялікай была страта багатай Трансільваніі, якая перайшла да Румыніі. З таго часу Будапешт жыў (і нават цяпер часткова жыве) марамі пра вяртанне Трансільваніі. Асабліва моцныя былі такія мары пасля таго, як СССР улетку 1940-га далучыў Малдову.

Абсалютна нечаканай была рэакцыя прыднястроўскай афіцыйнай прэсы на юбілей часовага далучэння Трансільваніі да Венгрыі ў верасні 1940 года. Нагадаем, што Венгрыя ў выніку першай сусветнай страціла большую частку былога Венгерскага каралеўства, якое ўваходзіла ў дзяржаву Габсбургаў. Самай вялікай была страта багатай Трансільваніі, якая перайшла да Румыніі. З таго часу Будапешт жыў (і нават цяпер часткова жыве) марамі пра вяртанне Трансільваніі. Асабліва моцныя былі такія мары пасля таго, як СССР улетку 1940-га далучыў Малдову. Венгры адразу запатрабавалі вярнуць ім Трансільванію, і Гітлер разам з Мусаліні, каб не абураць важнага саюзніка, даў згоду. Праз ціск Берліну і Рыму румыны вярнулі частку Трансільванскага краю ў склад Венгрыі. Праўда, у 1945 годзе статус-кво быў адноўлены. І вось цяпер з нагоды юбілею таго рашэння прыднястроўская прэса заклікае свой урад наладзіць кантакты з Будапештам, каб разам распальваць сепаратысцкія настроі ў Трансільваніі для перашкоды Бухарэсту далучыць Малдову. Увогуле, ідэя прыднястроўскіх палітолагаў цалкам укладваецца ў логіку палітыкі цяперашняга ўраду Венгрыі, які падтрымлівае венгерскую дыяспару. Аднак наўрад ці венгры будуць сябраваць за спінай ЕС з такім супярэчлівым рэжымам, як Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (ПМР).

Па матэрыялах малдаўскай прэсы

Каментаваць