Малдова. Прыднястроўе — за Шэнген

Як піша аўтарытэтная кіеўская газета «Дзеркало Тижня», Масква рыхтуе здачу Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Пра гэта, на думку газеты, сведчаць аднаўленне перамоваў па прыднястроўскаму канфлікту. Справа ў тым, што апошні раз яны мелі месца 5 гадоў таму. З таго часу Ціраспаль (відавочна, не без падтрымкі расійскіх партнёраў) блакаваў магчымасць аднаўлення перамоўнага працэсу, патрабуючы абы чаго — пачынаючы з нармалізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці рэгіёна і заканчваючы атрыманнем міжнародных гарантый рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў.

Як піша аўтарытэтная кіеўская газета «Дзеркало Тижня», Масква рыхтуе здачу Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Пра гэта, на думку газеты, сведчаць аднаўленне перамоваў па прыднястроўскаму канфлікту. Справа ў тым, што апошні раз яны мелі месца 5 гадоў таму. З таго часу Ціраспаль (відавочна, не без падтрымкі расійскіх партнёраў) блакаваў магчымасць аднаўлення перамоўнага працэсу, патрабуючы абы чаго — пачынаючы з нармалізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці рэгіёна і заканчваючы атрыманнем міжнародных гарантый рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў. Аднак апошнім часам сітуацыя змянілася. Падчас сустрэчы ў Калінінградзе паміж дырэктарамі МЗС Расіі, Польшчы і Германіі міністру Лаўрову быццам зрабілі прапанову, ад якой цяжка адмовіцца. Крэмль дае санкцыю на інкарпарацыю Прыднястроўя ў склад Малдовы. І атрымлівае бязвізавы рэжым з ЕС. Цяжка сказаць, наколькі гэта версія мае права на існаванне, аднак згода прэзідэнта ПМР Смірнова на кансультацыі кажа, што нейкі прэсінг з боку Масквы на яго існуе. Хаця гэта не значыць, што Ціраспаль так проста пагодзіцца стаць падкантрольным Кішынёву. Ёсць яшчэ і Кіеў, які таксама ўдзельнічае ў перамовах і, хутчэй за ўсё, заблакуе любое канструктыўнае рашэнне, пакуль не атрымае нейкі бонус. Менавіта да такога падыходу заклікае «Дзеркало Тижня».

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць