Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Малдова. У Прыднястроўі будзе расійскі сцяг

Шэраг грамадскіх арганізацый Прыднястроўя і фракцыя «Абнаўленне» ў Вярхоўным Савеце прапанавалі змяніць дзяржаўную сімволіку Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Плануецца зрабіць сцягам непрызнанай дзяржавы расійскі трыкалор. Матывацыя такой ініцыятывы вельмі дзіўная: расійскі сцяг павінен стаць афіцыйнай сімволікай ПМР, паколькі Расія «забяспечыла мір на берагах Днястра». Акрамя таго, аўтары праекту нагадваюць, што на рэферэндуме 2006 года 97 працэнтаў жыхароў краю падтрымалі незалежнасць ПМР і паступовае ўваходжанне рэспублікі ў склад Расіі.

Шэраг грамадскіх арганізацый Прыднястроўя і фракцыя «Абнаўленне» ў Вярхоўным Савеце прапанавалі змяніць дзяржаўную сімволіку Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Плануецца зрабіць сцягам непрызнанай дзяржавы расійскі трыкалор. Матывацыя такой ініцыятывы вельмі дзіўная: расійскі сцяг павінен стаць афіцыйнай сімволікай ПМР, паколькі Расія «забяспечыла мір на берагах Днястра». Акрамя таго, аўтары праекту нагадваюць, што на рэферэндуме 2006 года 97 працэнтаў жыхароў краю падтрымалі незалежнасць ПМР і паступовае ўваходжанне рэспублікі ў склад Расіі. Камітэт па геральдыцы прыднястроўскага парламенту тым часам прапанаваў свой варыянт: размясіць на расійскім трыкалоры які-небудзь адметны знак ПМР.

Па матэрыялах газеты «Новый регион» (Расія)

Каментаваць