Малдова. Узняты сцяг Еўразійскага саюза

Еўразійскі саюз яшчэ не створаны, як і, дарэчы, яго сімвалы, аднак магчымую сімволіку ўжо забаранілі. Гэты нонсенс меў месца Малдове.



Яго пралогам стала рашэнне кіраўніцтва шэрагу населеных пунктаў узяць над будынкамі мясцовых адміністрацый сцяг Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД). Логіка мэраў, якія прадстаўляюць або кампартыю, або прарасійскія структуры, была надзвычайна цікавай: «Паколькі Садружнасць з’яўляецца «першай прыступкай інтэграцыйных працэсаў» краін еўразійскай прасторы, то сімволіка СНД — гэта таксама сімволіка будучага Еўразійскага саюза».

Натуральна, паліцыя не магла прайсці міма такога фокусу і запатрабавала зняць сцягі СНД. Фанаты Еўразійскай інтэграцыі, быццам, не супраць, аднак толькі пасля таго, як муніцыпалітэты, якія кантралююць праеўрапейскія партыі, здымуць сцягі ЕС (такое часта практыкуецца ў Малдове). У дадатак Малдова — афіцыйны сябра СНД з 1994 года, што яўна супярэчыць рашэнню пра забарону сцягу.

Пакуль паміж бакамі ідзе перапалка, з’явілася яшчэ адна пазіцыя. Прадстаўнік балгарскай часткі жыхароў гораду Комрат (сталіца Гагаузіі) патрабавалі, каб над ратушай побач са сцягам СНД лунаў таксама сцяг Балгарыі.

Паводле малдаўскай прэсы

Каментаваць