Малдова. Ветэранам не дадуць узнагароду СНД

Прэс-сакратар прэзідэнта Малдовы заявіў, што малдоўскім ветэранам не будзе ўручацца адзіны для постсавецкай прасторы медаль, прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі «з-за наяўнасці на медалю выявы сярпа і молата».



«Малдова не супраць у прынцыпе такога медаля, але «прэзідэнт перадасць сваім калегам, што Малдова не можа прыняць медаль, на якім выгравіраваны серп і молат. Ён думае, што варта пазбегнуць выкарыстання сімвалічных выяваў сярпа і молата па прычыне ўрону, нанесенага савецкім рэжымам», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара.

Гэта выклікала шквал пратэстаў з боку малдаўскіх камуністаў. Яны патрабуюць, каб парламент даў ацэнку словам прэзідэнта і правёў адпаведныя дэбаты. З улікам таго, што фракцыя камуністаў не мае ў парламенце большасці, ідэю адразу пахавалі.

Цяпер камуністы выношваюць іншы план — папрасіць Пуціна, каб ён тайна перадаў тыя медалі ў Малдову. А камуністы неафіцыйна раздадуць узнагароды ветэранам. На сённяшні дзень у Малдове пражывае 2300 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле малдаўскай прэсы 

Каментаваць