Манголія. Бунт супраць мяса

У Манголіі шырыцца рух, які, здавалася, не павінен быў прыжыцца на зямлі, дзе колькасць галоў ската адносна колькасці людзей 14 да 1, а штогадовае спажыванне мяса на душу насельніцтва перавышае 90 кілаграмаў. Між тым, па ўсёй краіне назіраецца бум вегетарыянскіх рэстаранаў. Першы вегетарыянскі рэстаран пад назвай “Ananda’s Cafе адкрыўся ў Манголіі ў 2006 годзе. Сёння колькасць падобных устаноў толькі ў сталіцы краіны Улан-Батары пераваліла за 20. Сустракаюцца яны і ў правінцыі.

У Манголіі шырыцца рух, які, здавалася, не павінен быў прыжыцца на зямлі, дзе колькасць галоў ската адносна колькасці людзей 14 да 1, а штогадовае спажыванне мяса на душу насельніцтва перавышае 90 кілаграмаў. Між тым, па ўсёй краіне назіраецца бум вегетарыянскіх рэстаранаў. Першы вегетарыянскі рэстаран пад назвай “Ananda’s Cafе адкрыўся ў Манголіі ў 2006 годзе. Сёння колькасць падобных устаноў толькі ў сталіцы краіны Улан-Батары пераваліла за 20. Сустракаюцца яны і ў правінцыі. У цэлым па Манголіі налічваецца каля 30–40 тысяч вегетарыянцаў — гэта трохі больш за 1 працэнт насельніцтва. Напрыклад, у Злучаных Штатах, па дадзеных партала vegitariantimes.com, вегетарыянцы складаюць каля 3 працэнтаў сталага насельніцтва. Хаця не выключана, што рост моды на вегетарыянства сярод манголаў — гэта спосаб знайсці працу ў рэстаранах, якія належаць багатым індускім, японскім і будысцкім сектам. Адна з афіцыянтак вегетарыянскага рэстарана прызналася журналістам, што любіць мяса. Аднак есці яго не можа, каб не страціць працоўнае месца.

Па матэрыялах vegitariantimes.com

Каментаваць