Мапа гарачых кропак: сепаратысты ператвараюць Усход Украіны ў непрыдатнае для жыцця месца

Мапа самых гарачых кропак Усходу Украіны крыху змянілася, аднак сепаратысты працягваюць ператвараць яго ў малапрыдатнае для нармальнага жыцця месца, гаворыцца ў сюжэце ТСН.Тиждень.



Яшчэ ў суботу 3 мая, самым небяспечным месцам на Усходзе быў Славянск, але ў нядзелю тут некалькі спакайней. Днём 4 мая карэспандэнты чулі там стрэлы з аўтаматычнай зброі, але інтэнсіўнага агню не вялося. У суботу ўкраінскія ўзброеныя сілы вярнулі пад кантроль дзяржавы тэлевышку Славянска, але сёння там зноў ідуць баі. 

У Краматорску 3 мая ўкраінскія ваенныя таксама вярнулі кантроль над тэлевежай і штаб-кватэрай спецслужбаў. Гарадская адміністрацыя Марыупаля застаецца пад кантролем сепаратыстаў. У ноч на 4 мая ў горадзе дыміліся покрыўкі — гэта сепаратысты чакалі штурму, палохалі самі сябе, але не дачакаліся.

 

Захопленымі застаюцца аб'екты ў Горлаўцы, Чырвонаармейску, Макееўцы, Харцызску. Практычна ва ўсіх гэтых гарадах гарвыканкамы і офісы сілавых структур кантралююцца сепаратыстамі. У цэнтры Луганска абласная адміністрацыя і будынак сілавых структур захопленыя тэрарыстамі. У Антрацыце захоплена раённая адміністрацыя і міліцыя. Антрацыт размешчаны ўсяго ў 32 км ад расійскай мяжы. Арганізатары тэрарыстычнага руху раздавалі там зброю насельніцтву.

 

У Данецку пад кантролем прыхільнікаў "Данецкай рэспублікі" застаецца будынак ОГА. У суботу дэманстранты з расійскай сімволікай атакавалі тут офіс карпарацыі "ИСД"-бізнес, да якога датычны данецкі губернатар Сяргей Тарута. З офіса выкралі кампутарную тэхніку, а таксама іконы і запасы алкаголю. Сакратар СНБА Андрэй Парубій паведаміў, што на 8-9 мая расійскія баевікі рыхтуюць правакацыі на Усходзе Украіны і ў Херсоне.

Каментаваць