Мармоны ў ЗША пратэстуюць супраць дыскрымінацыі аднаполых пар

Сотні мармонаў у амерыканскім штаце Юта вырашылі выйсці з царкоўнай абшчыны ў знак пратэсту супраць палітыкі царквы ў дачыненні да аднаполых пар і іх дзяцей. Адпаведныя лісты былі накіраваныя кіраўніцтву царквы.



Фота vk.com


На мінулым тыдні Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён ухваліла новыя правілы ў дачыненні да вернікаў, якія знаходзяцца ў аднаполых шлюбах. Іх было вырашана адлучыць ад царквы, а іх дзяцей не хрысціць да паўналецця, паведамляе www.bbc.com.

Царква мармонаў мае вялікі ўплыў у штаце. Большасць заканадаўцаў Юты — мармоны. У штаце ўжо пэўны час абмяркоўвалі прыняцце законапраекту, які б забараніў у Юце дыскрымінацыю па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці пры прыёме на працу, паведамляе upogau.org.

Каля паловы насельніцтва штата Юта — мармоны. Згодна з уласным падліках Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, колькасць яе прыхаджан па ўсім свеце перавысіла 13 мільёнаў, каля 6,7 мільёна ​​жывуць за межамі ЗША.

Каментаваць