Марш незалежнасці ў Варшаве: 215 арыштаваных, 50 параненых (фота,відэа)

11 лістапада — у Дзень незалежнасці — зноў адбыліся бойкі маладзёнаў з паліцыяй у цэнтры Варшавы.



Фота "Газеты Выборчай"


У гэтым годзе Марш Незалежнасці, у якім прынялі ўдзел каля сарака тысяч чалавек, прайшоў па вуліцах Варшавы пад лозунгам "Армія патрыётаў". Маршрут маршу прайшоў далёка ад пасольства Расіі. А само пасольства шчыльна ахоўвалася паліцыяй.


Ня гледзячы на ўсе высілкі пазбегнуць сыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй не ўдалося. Акрамя ўдзельнікаў акцыі і паліцэйскіх пацярпелі таксама некалькі журналістаў.


У выніку параненыя 50 чалавек, у там ліку 23 паліцэйскі, 215 чалавек затрыманы.






Каментаваць