Марскі пяхотнік 810-й АБМП ЧФ РФ раскрыў дыслакацыю апорнага пункту ў Сірыі

Валанцёры міжнароднай супольнасьці InformNapalm падчас здзяйснення выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выявілі профіль марскога пяхотніка-перабежчыка Мікіты Гаравога, вайскоўца вайсковай часткі №13140, 810-й асобнай брыгады марской пяхоты (АБМП) ЧФ РФ (пункт сталай дыслакацыі г. Севастопаль, часова акупаваная тэрыторыя Украіны), які праз сацыяльныя сеткі “зліў” месцазнаходжанне расійскага апорнага пункту марской пяхоты, які знаходзіцца за 7 км ад базы ў Сірыі.



Падчас аналізу сацыяльнага профілю «VK» былі атрыманыя дадзеныя, якія сведчаць, што Мікіта Гаравы з'яўляецца вайскоўцам-здраднікам. Да анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй ён даваў прысягу на вернасць украінскаму народу, цяпер ён служыць ужо інтарэсам РФ і выконвае злачынныя загады Крамлю ў Сірыі. Архіў на сацыяльны профіль:https://archive.is/UlnaX.

Фота з профілю Мікіты Гаравога падчас службы ў збройных сілах Украіны.

Selection_014Selection_015Selection_016

Наступныя фота Мікіты Гаравога былі зробленыя ўжо ў ролі вайскоўца 810-й АБМП ЧФ РФ.

1415

Selection_017

Стаўленне да здраднікаў і перабежчыкаў у ЗС РФ грэблівае. Фота з сэрыі: «Я і мой душара», ролю «душары» расійскіх марпехаў выконвае Мікіта Гаравы.

Па ўсім відаць, здраднікам і перабежчыкам пад расійскія сцягі дастаюцца прывілеі і выправы ў авангардзе эскортаў «гарматнага мяса» для ажыццяўленьня авантураў Крамлю ў Сірыі.

Мікіта Гаравы таксама меў шчасце атрымаць «шчаслівы камандзіровачны квіток» у Сірыю, дзе ён таксама паспеў пакінуць свае сляды і “зліць” у адкрыты доступ інфармацыю, якая дапамагла супольнасьці InformNapalm вызначыць месцазнаходжанне апорнага пункту расійскіх войскаў, які знаходзіцца за 7.5 км ад авіябазы Хмеймім. Прыблізныя каардынаты апорнага пункту 35°24’32.5″N 36°01’48.7″E (каардынаты на мапе).

Selection_008Selection_011

Selection_021

Гэты фатаздымак таксама выкладзены на старонцы сацсеціва маці гэтага марскога пяхотніка Святланы Гаравой (Чэмерыс). Мабыць, яна вельмі ганарыцца тым, што ейны сын паехаў забіваць сірыйцаў.

12

На старонцы самога Мікіты гэтае фота суправаджаецца цікавымі каментарамі сяброў: “Сірыйскі маньяк ))”, на што Гаравы адказвае (пакідаем у арыгінале): “Полюбому, на охоте )))”.

13

Таксама марскі пяхотнік, якому ўжо след даваць званне «двойчы здрадніка», выклаў фатаздымак з геатэгам, які зафіксаваў мясцовасьць у раёне апорнага пункту, ідэнтыфікаванага вышэй.


Selection_022

Дзякуючы Гаравому сталася вядомым, што перакідванне расейскіх марскіх пяхотнікаў з авіябазы Хмеймім да апорнага пункту ажыццяўляецца на гелікоптэры Мі-8.

Selection_018

А па заканчэнні тэрміну «камандзіроўкі ў Сірыю» марпехаў дастаўляе дадому лятак Іл-76МД, рэгістрацыйны нумар RA-76763, серыйны нумар 0073480413.

Selection_007Selection_023

Цікава, што Мікіта на сваёй старонцы ў сацсеціве таксама актыўна падтрымлівае расейскую прапаганду падпяваючы: «Турцыя — памагаты тэрарызму». Верагодна, такая падмена маральна-каштоўнасных арыентыраў з абвінавачваннем, што ўсе навокал ёсць «тэрарыстамі», а Расія — «міратворац», дапамагае расійскім жаўнерам здымаць псыхалагічны бар’ер у выкананні злачынных загадаў, з-за якіх гінуць сотні невінаватых мірных людзей.

9

Архівы:
 
https://archive.is/UlnaX  https://archive.is/zVlO4   https://archive.is/B0FQs   https://archive.is/gxZtS    https://archive.is/xxiJk   https://archive.is/mNXx2  https://archive.is/qYBAO   https://archive.is/5vVee   https://archive.is/kpUsi   https://archive.is/T8nhd   https://archive.is/Jo15V   https://archive.is/Lul7j   https://archive.is/ZlGkG

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org

 

Каментаваць