Мексіка. Экс-мадэль часопіса “Плэйбой” перамагла на дэбатах кандыдатаў у прэзідэнты

Менавіта так расцаніла прэса вынікі змагання чатырох кандыдатаў у прэзідэнты Мексікі ў студыі аднаго з мексіканскіх каналаў, якія адбыліся 5 мая. Хаця размаўлялі прысутныя палітыкі добра і цікава, уся ўвага гледачоў аказалася прыцягнутай да Хуліі Арэя, асістэнткі вядучага. А дакладней, да яе белай сукенкі з вельмі вялікім дэкальтэ спераду. На працягу двух гадзін дэбатаў хараству Хуліі мексіканцы прысвяцілі 7 тысяч пастоў у твітары.

Менавіта так расцаніла прэса вынікі змагання чатырох кандыдатаў у прэзідэнты Мексікі ў студыі аднаго з мексіканскіх каналаў, якія адбыліся 5 мая. Хаця размаўлялі прысутныя палітыкі добра і цікава, уся ўвага гледачоў аказалася прыцягнутай да Хуліі Арэя, асістэнткі вядучага. А дакладней, да яе белай сукенкі з вельмі вялікім дэкальтэ спераду. На працягу двух гадзін дэбатаў хараству Хуліі мексіканцы прысвяцілі 7 тысяч пастоў у твітары. Фурор дзяўчыны, якая, як аказваецца, у 2008 годзе здымалася для мясцовага “Плэйбоя, аказаўся такім заўважным, што мексіканскі цэнтральны выбаркам нават прынёс прабачэнне электарату за тое, што не прадугледзеў усіх тэхнічных момантаў пры арганізацыі дэбатаў.

 
Па матэрыялах мексіканскай прэсы

Каментаваць