Мэр Берліна сыходіць у адстаўку

Мэр Берліна Клаўс Ваверайт заявіў аб намерах сысці ў адстаўку. Ён спыніць паўнамоцтвы кіраўніка горада ў снежні.



Ваверайт лічыцца адным з самых яркіх нямецкіх палітыкаў, многія разглядалі яго як патэнцыйнага суперніка для дзеючага канцлера Германіі Ангелы Меркель.

 

Тым не менш, рэпутацыя Ваверайт была сапсаваная запаволеннем і празмернымі выдаткамі пры будаўніцтве аэрапорта Берлін-Брандэнбург.

 

Па словах палітыка, няскончаны праект стаў найбуйнейшай памылкай гарадской адміністрацыі за тыя 13 гадоў, што ён яе ўзначальваў.

 

Ваверайту таксама належыць адно з самых вядомых апісанняў Берліна"arm aber sexy" ("бедны, але сэксуальны"), якое дапамагло зрабіць сталіцу Германіі модным турыстычны напрамкам.

Паводле bbc.com

Каментаваць