Меркель заклікала немцаў турэцкага паходжання да лаяльнасці

Туркі, ужо доўга жывуць у ФРГ, павінны быць лаяльныя да Германіі, заявіла канцлер Ангела Меркель. Яна запэўніла, што ўрад стараецца быць адкрытым да гэтых людзей і разумець іх, паведамляе Deutsche Welle.


Канцлер ФРГ Ангела Меркель заклікала грамадзян турэцкага паходжання да лаяльнасці Германіі. "Ад грамадзян турэцкага паходжання, якія ўжо доўга жывуць у Германіі, мы чакаем высокага ўзроўню лаяльнасці да нашай краіны. Дзеля гэтага мы спрабуем быць адкрытымі да іх спадзяванняў і разумець іх", — сказала Меркель у інтэрв'ю газеце “Ruhr Nachrichten”, апублікаваным у аўторак, 23 жніўня. Яна падкрэсліла, што ўрад падтрымлівае "цесны кантакт з аб'яднаннямі мігрантаў".

У сувязі з унутрыпалітычнымі канфліктамі ў Турцыі Меркель заклікала грамадзян турэцкага паходжання да разважлівасці. "Свабода слова і дэманстрацый у Германіі распаўсюджваецца на ўсіх, хто тут жыве, аднак усе грамадзяне павінны, вядома, выказваць рознагалоссі мірным шляхам", — нагадала яна.

Нядаўнія мітынгі прыхільнікаў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў ФРГ, у тым ліку буйныя акцыі ў Кёльне, выклікалі палітычныя дыскусіі ў Германіі. Некаторыя прадстаўнікі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) запатрабавалі адмяніць магчымасці для захавання падвойнага грамадзянства ў ФРГ. Пры гэтым яны спаслаліся на патэнцыйныя канфлікты лаяльнасці ў асоб з падвойным грамадзянствам.


Каментаваць